Віктар Міхайлавіч Каранкевіч
Ві́ктар Міха́йлавіч Каранке́віч (нар. 1 жніўня 1976, г. п. Кіраўск, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь (2018—2024), Намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі (з 2024 года). БіяграфіяНарадзіўся 1 жніўня 1976 года ў г. п. Кіраўск Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1993 годзе скончыў сярэднюю школу № 1 г. Кіраўска[1]. У 1997 годзе скончыў недзяржаўны Інстытут сучасных ведаў па спецыяльнасці «Эканамічная інфарматыка», у 2005 годзе — энергетычны факультэт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Цеплаэнергетыка», у 2010 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай»[2]. У 1997—2004 гадах — спецыяліст другой катэгорыі аддзела прыватызацыі і кіравання дзяржмаёмасцю, спецыяліст першай катэгорыі ўпраўлення эканомікі, вядучы спецыяліст Цэнтра разлікаў за ператокі Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна. У 2004—2006 гадах — начальнік фінансавага аддзела — намеснік начальніка ўпраўлення фінансаў, уліку і справаздачнасці Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна. У 2006—2012 гадах — начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўлення Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь. У 2012—2017 гадах — намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь. З 27 студзеня 2017 года — першы намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь. З 31 жніўня 2018 года — Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь[3]. 12 жніўня 2024 года прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, які курыруе прамысловасць і энергетыку[4]. СанкцыіУ чэрвені 2022 года трапіў пад санкцыі Канады[5]. Сям’я
УзнагародыЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia