Дзяніс Равільевіч Мароз
Дзяніс Равільевіч Мароз (нар. 26 лютага 1982, Баку) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь (з 2025 года). Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт. БіяграфіяУ 2005 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога, у 2018 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2005—2009 гадах працаваў выкладчыкам-стажорам, асістэнтам, быў аспірантам кафедры «Электразабеспячэнне» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога. У 2009—2012 гадах — намеснік дэкана энергетычнага факультэта гэтай ВНУ. У 2012—2014 гадах — прарэктар па прафесійным навучанні Дзяржаўнага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у галіне газазабеспячэння «ГАЗ-ІНСТЫТУТ». У 2014—2016 гадах — дырэктар праектнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белдзіпрагаз». У 2016—2021 гадах — выконваючы абавязкі дырэктара, дырэктар праектнага навукова-даследчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «НДІ Белдзіпрапалівагаз». З 2021 па сакавік 2025 года — намеснік міністра энергетыкі. 31 сакавіка 2025 года прызначаны міністрам энергетыкі. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia