Аляксей Іванавіч Кушнарэнка
Аляксей Іванавіч Кушнарэнка (нар. 8 жніўня 1975, Полацк, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь (2024—2025), член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га і 8-га скліканняў. БіяграфіяУ 1997 годзе скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна», у 2007 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці». У перыяд з 1997 па 2002 год працаваў майстрам, старшым майстарам, начальнікам абаненцкай службы, намеснікам дырэктара філіяла «Віцебскае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз». У 2002—2003 гадах — намеснік начальніка тэхнічнай інспекцыі вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз». У 2003—2005 гадах займаў пасаду дырэктара філіяла «Сенненскае раённае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз». У 2005—2007 гадах — дырэктар філіяла «Полацкае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз». У 2007 годзе працаваў намеснікам галоўнага інжынера вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз», намеснікам генеральнага дырэктара — начальнікам аддзела капітальнага будаўніцтва вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз». Да 2008 года займаў пасаду намесніка генеральнага дырэктара па капітальным будаўніцтве вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз». У 2008 годзе стаў намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце філіяла «Полацкае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз». А з 2008 па 2010 гады займаў пасаду дырэктара філіяла «Полацкае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі» вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз» У 2010—2019 гадах — генеральны дырэктар вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўаблгаз». 4 чэрвеня 2019 года прызначаны генеральным дырэктарам дзяржаўнага вытворчага аб’яднання па паліве і газіфікацыі «Белпалівагаз». Дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў. Абіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. 12 жніўня 2024 года прызначаны Міністрам энергетыкі Беларусі[1]. 31 сакавіка 2025 года прызначаны старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта[2]. Узнагароды
КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia