Аляксандр Уладзіміравіч Паладзін
Аляксандр Уладзіміравіч Пала́дзін (10 верасня 1885, Масква — 6 снежня 1972) — савецкі біяхімік, заснавальнік украінскай навуковай школы біяхімікаў. Акадэмік АН БССР (1933), АН УССР (1929), АН СССР (1942), АМН СССР (1944), докбар біялагічных навук (1926), прафесар (1922). Замежны член Польскай акадэміі навук (1950), ганаровы акадэмік Венгерскай акадэміі навук (1953), Балгарскай АН (1956), Румыснкай АН (1957). Герой Сацыялістычнай Працы (1955). Заслужаны дзеяч навукі УССР (1935). БіяграфіяСкончыў Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт (1909). З 1909 выкладаў у ВНУ Санкт-Пецярбурга. У 1916—1923 — прафесар Харкаўскага інстытута сельскай гаспадаркі і лесаводства, адначасова ў 1921—1931 — прафесар, загадчык кафедры Харкаўскага медыцынскага інстытута. У 1925—1970 — дырэктар Украінскага біяхімічнага інстытута (з 1931 — Інстытут біяхіміі АН УССР), адначасова ў 1934—1954 — прафесар, загадчык кафедры Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1934 — неадменны сакратар Прэзідыўма, з 1939 — першы віцэ-прэзідэнт, у 1946—1962 — прэзідэнт Акадэміі навук УССР. У 1947—1958 — дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. Науковая дзейнасцьНавуковыя працы прысвечаны пытанням біяхіміі вітамінаў, абмену рэчываў, параўнальнай біяхіміі нервовай тканкі і галаўнога мозгу пры розных функцыянальных станах. Працы па біяхіміі цяглічнай дзейнасці ляглі ў аснову сучасных уяўленняў функцыянальнай біяхіміі аб працэсах стомы, адпачынку і трэніроўкі цягліц. Сінтэзаваў аналаг вітаміну К — вікасол. У 1926—1972 — галоўны рэдактар «Украінскага біяхімічнага часопіса». Асноўныя працы
УзнагародыОрдэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1941, 1945), ордэн Чырвонай Зоркі (1944), ордэн Леніна (1944, 1945, 1948, 1955, 1965), ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971), Ленінская прэмія (1929), медалі. Ушанаванне памяціУ 1973 Інстытуту біяхіміі АН УССР прысвоена імя А. У. Паладзіна. З 1973 НАН Украіны прысуджаецца прэмія імя А. У. Паладзіна за выбітныя навуковыя працы ў галіне біяхіміі і малекулярнай біялогіі. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia