Мікалай Пракопавіч Васіленка
Мікалай Пракопавіч Васіленка (2 (14) лютага 1866, Эсмань, Глухаўскі павет[d], Чарнігаўская губерня, Расійская імперыя — 3 кастрычніка 1935, Кіеў) — украінскі грамадскі і палітычны дзеяч, гісторык дзяржавы і права. Акадэмік Украінскай акадэміі навук (1920). БіяграфіяСкончыў гісторыка-філалагічны факультэт Юр’еўскага (Тартускага) універсітэта (1890). У тым жа годзе пераехаў у Кіеў, дзе працаваў выкладчыкам і журналістам. Як член Кіеўскай грамады (пазней Таварыства ўкраінскіх паступоўцаў (ТУП)), актыўна ўдзельнічаў ва украінскім нацыянальным руху. Плённа супрацоўнічаў з часопісам «Кіеўская даўніна». У 1905 рэдагаваў газету «Киевские ответы», на старонках якой ён адстойваў ідэю украінскай дзяржаўнасці, за што быў асуджаны на год пазбаўлення волі. Пасля вызвалення экстэрнам здаў экзамены за курс юрыдычнага факультэту ў Новарасійскім універсітэце (Адэса). З 1908 — член Украінскага навуковага таварыства ў Кіеве, рэдагаваў яго «Запіскі». У 1909 абраны прыват-дацэнтам Кіеўскага ўніверсітэта, але пазбаўлены права выкладаць (пераследаваўся па палітычных матывах — абвінавачваўся ва ўкраінскім сепаратызме). У 1917 — куратар Кіеўскай школьнай акругі, са студзеня 1918 — член калегіі Генеральнага суду. Належаў да канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі (кадэтаў). У траўні 1918 зацверджаны гетманам П. Скарападскім міністрам асветы і часова в.а. міністра замежных спраў, а з ліпеня 1918 — прэзідэнт Дзяржаўнага Сенату Украінскай дзяржавы. Займаючы пасаду міністра асветы, праводзіў палітыку ўкраінізацыі навучальных устаноў, стаў адным з ініцыятараў стварэння Украінскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Кіеве (1918—20) і Украінскага дзяржаўнага Камянец-Падольскага ўніверсітэта. У 1921 абраны прэзідэнтам Украінскай акадэміі навук, але не зацверджаны урадам на гэтай пасадзе. У 1920-1929 — загадчык сацыяльна-эканамічнага аддзела Усеўкраінскай акадэміі навук. У 1920-я узначальваў Камісію па вывучэнні украінскага права. У 1924 асуджаны па справе «Кіеўскага абласнога асяродку» 1921—1924 да 10 гадоў, пазней амніставаны. З 1929 пазбаўлены права займаць кіруючыя пасады ва Усеўкраінскай акадэміі навук. Асноўныя працы
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia