Данііл Кірылавіч Забалотны
Данііл Кірылавіч Забалотны[3] (16 (28) снежня 1866 — 15 снежня 1929) — вучоны ў галіне мікрабіялогіі і эпідэміялогіі. Акадэмік Акадэміі навук УССР (1922), Акадэміі навук БССР (1928), Акадэміі навук СССР (1929). Д. К. Забалотны нарадзіўся ў сяле Чабатаркі Падольскай губерні (зараз сяло Забалотнае ў Крыжопальскім раёне Вінніцкай вобласці). У 1891 годзе экстэрнам скончыў Наварасійскі ўніверсітэт. Працаваў на заснаванай І. І. Мечнікавым бактэрыялагічнай станцыі ў Адэсе. У 1894 годзе скончыў медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта. Д. К. Забалотны займаўся вывучэннем чумы, халеры, малярыі і іншых хвароб. У 1893 г. разам з І. Р. Саўчанкам даказаў на сабе, што ўвядзенне халернай вакцыны праз рот ахоўванне ад захворвання. Удзельнічаў ў стварэнні першых супрацьчумных лабараторый. У 1898 годзе Д. К Забалотны арганізаваў у Пецярбургскім жаночым медыцынскім інстытуце кафедру бактэрыялогіі і быў яе загадчыкам да 1928 г. У 1910—1911 гг. узначальваў экспедыцыю па вывучэнню лёгачнай чумы ў Маньчжурыі. У 1920 годзе Д. К Забалотны заснаваў першую ў свеце кафедру эпідэміялогіі і ў 1921 годзе Адэскі медыцынскі інстытут, быў яго рэктарам. У 1928 годзе Д. К. Забалотны заснаваў Украінскі інстытут эпідэміялогіі і мікрабіялогіі АН УССР, названы яго імем. Адзін з заснавальнікаў Міжнароднага таварыства мікрабіёлагаў, заснавальнік і ганаровы член мікрабіялагічнага таварыства ў Ленінградзе. У 1928—1929 гг. Д. К. Забалотны — Прэзідэнт АН УССР. Навуковую дзейнасць Д. К. Забалотны спалучай з грамадскай і дзяржаўнай. Выбіраўся членам ЦВК СССР і УУЦВК, Петраградскага і Кіеўскага саветаў рабочых і сялянскіх дэпутатаў. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia