Аляксей Аляксандравіч Цяслюк
Аляксей Цяслюк (нар. 10 студзеня 1994, Давыд-Гарадок) — беларускі футбаліст, нападнік. Клубная кар’ераНягледзячы на тое, што нарадзіўся ў Брэсцкай вобласці, футболам пачаў займацца ў Гомелі, першая футбольная школа — гомельскі клуб «Спартак». З сезона 2011 пачаў выступаць за дубль «Гомеля». 2 лютага 2012 года, пасля выпуску з цэнтру падрыхтоўкі рэзерву, падпісаў першы прафесійны кантракт з «Гомелем» тэрмінам на 3 гады[3]. Сезон 2012 правёў у дублі, дзе згуляў 25 матчаў, забіў 5 галоў і аддаў 2 галявыя перадачы. Летам 2012 года Аляксея заўважылі скаўты маскоўскага «Спартака» падчас таварыскага матча паміж юнацкімі зборнымі Расіі і Беларусі[4]. З 31 ліпеня да 10 жніўня 2012 года Цяслюк праходзіў прагляд у моладзевай камандзе «чырвона-белых». Прагляд падпісаннем кантракта не скончыўся і ігрок вярнуўся ў «Гомель». У сезоне 2012 разам з партнёрамі па камандзе стаў пераможцам першынства дублюючых складаў каманд Вышэйшай лігі. У студзені 2013 года разам з іншымі ігракамі «залатога дубля» быў пераведзены ў асноўную каманду «Гомеля»[5]. 30 чэрвеня 2013 года Аляксей дэбютаваў за «Гомель» у матчы чэмпіянату Беларусі супраць брэсцкага «Дынама», выйшаўшы на замену ў дадатковы час. У далейшым працягваў гуляць за дубль у сезонах 2013—2014, часам з’яўляўся ў асноўнай камандзе, выходзячы на замену. У сакавіку 2015 года падоўжыў кантракт з гамяльчанамі[6]. 10 красавіка 2015 года забіў свой першы гол за «Гомель» у Вышэйшай лізе, які дапамог перамагчы «Белшыну» 2:0. Гэты гол стаў таксама першым голам чэмпіянату 2015[7]. У далейшым Цяслюк здолеў замацавацца ў аснове «Гомеля», з 5 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне пасля Генадзя Блізнюка. Па заканчэнні сезона 2015 цікавасць да Цяслюка праяўляла мінскае «Дынама», а ў лютым 2016 года нападнік ездзіў на прагляд у кіеўскае «Дынама-2»[8]. Аднак у выніку ў сакавіку 2016 года падоўжыў кантракт з «Гомелем» на два гады[9]. Па выніках сезона 2016 дапамог «Гомелю» вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Сезон 2017 пачынаў у стартавым складзе гамяльчан на пазіцыі цэнтральнага нападніка, пазней страціў месца ў аснове і стаў пераважна выхадзіць на замену. У снежні 2017 года яшчэ на год падоўжыў кантракт з гомельскім клубам[10]. У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы» да канца сезона[11]. Са жніўня да кастрычніка адсутнічаў з-за траўмы, пазней зноў стаў з’яўляцца на полі. У снежні 2018 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Гомель». У пачатку 2019 года рыхтаваўся да новага сезона з гомельскай камандай, аднак у сакавіку 2019 года перайшоў у брэсцкі «Рух»[12]. У складзе брэсцкай каманды чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2020 года разарваў кантракт з «Рухам»[13] і стаў трэніравацца з «Гомелем», з якім неўзабаве падпісаў пагадненне[14]. Спачатку з’яўляўся ў стартавым складзе каманды, пазней страціў месца ў аснове. У пачатку 2021 года трэніраваўся з рэчыцкім «Спадарожнікам», а пазней далучыўся да пінскай «Хвалі», з якой у сакавіку падпісаў кантракт[15]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, з 12 галамі стаў яе найлепшым бамбардзірам у сезоне. У студзені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў пінскі клуб[16] і неўзабаве стаў іграком гомельскага «Лакаматыва»[17]. Пакінуў «Лакаматыў» у снежні 2022 года[18]. Міжнародная кар’ераВыступаў за юнацкія зборныя Беларусі. Улетку 2013 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў). 16 студзеня 2015 года дэбютаваў у зборнай да 21 года ў матчы супраць Туркменістана на Кубку Садружнасці. У гэтым матчы адзначыўся голам, які прынёс беларусам перамогу 1:0. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia