Аляксей Андрэевіч Лузгін
Аляксей Андрэевіч Лузгін (1 лютага 1920, в. Загараддзе Зарэчна-Талачынскай воласці Сенненскага павета Віцебскай губерні — 10 студзеня 1977, Масква) — Герой Савецкага Саюза (1946), падпалкоўнік (1956). БіяграфіяНарадзіўся 1 лютага 1920 года ў вёсцы Загараддзе цяпер Талачынскага раёна Віцебскай вобласці (Беларусь). З 1930 жыў у Маскве. У 1936 годзе скончыў 8 класаў школы. У 1936—1937 гадах працаваў падсобным рабочым на Маскоўскім электромоторном заводзе, у 1937—1939 гадах — нарадчыкам разъяздных брыгад у 1-м Маскоўскім пасажырскім аддзяленні Кастрычніцкай чыгункі. У 1939 годзе скончыў Чыгуначны аэраклуб г. Масквы. У студзені-снежні 1940 года навучаўся ў Тамбоўскай лётнай школе ГВФ. У арміі са снежня 1940 года. У 1941 годзе скончыў Тамбоўскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў, да чэрвеня 1942 года быў у ёй лётчыкам-інструктарам. У 1943 годзе скончыў Ваеннае авіяцыйнае вучылішча разведчыкаў ВПС (горад Дащлеканава, Башкірыя). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: у красавіку 1943 — маі 1945 — лётчык і камандзір звяна 4-га (з чэрвеня 1943 г. — 98-га гвардзейскага) асобнага разведвальнага авіяцыйнага палка (Цэнтральны і 1-й Украінскі франты). Удзельнічаў у Курскай бітве, вызваленні Левабярэжнай Украіны, бітве за Днепр, Корсунь-Шаўчэнкаўскай , Львоўска-Сандамірскай , Вісла-Одэрскай, Берлінскай і Пражскай аперацыях. 7 сакавіка 1944 года яго самалёт быў збіты зенітнай артылерыяй праціўніка ў раёне вёскі Шастакова (Кацярынапольскі раён Чаркаскай вобласці, Украіна). Апынуўшыся на варожай тэрыторыі, пераапрануўся ў цывільную вопратку і паспрабаваў перайсці лінію фронту. Тройчы трапляў у аблавы на грамадзянскае насельніцтва, але ўсе тры разы збягаў. У выніку апынуўся ў вёсцы Врадзіеўка (Мікалаеўская вобласць, Украіна), якая 28 сакавіка 1944 года была вызвалена нашымі войскамі. Прайшоўшы спецправерку, у канцы мая 1944 года вярнуўся ў свой полк. За час вайны здзейсніў 106 баявых вылетаў на самалётах Пе-2 і Пе-3біс на аэрафотаразведку ў глыбокі тыл праціўніка, зняў 160 фільмаў, з якіх зманціравана 275 фотасхем і 450 фотапланшэтаў. За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года гвардыі старшаму лейтэнанту Лузгіну Аляксею Андрэевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка». У 1947 годзе скончыў Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы ВПС (горад Люберцы Маскоўскай вобласці). Пасля вайны працягваў службу ў страявых частках ВПС (у Прыкарпацкай, Забайкальскай і Паўночнай ваенных акругах); быў камандзірам звяна, намеснікам камандзіра і камандзірам авіяэскадрыллі, намеснікам камандзіраў разведвальных авіяпалкоў. З чэрвеня 1960 г. падпалкоўнік А. А. Лузгін — у запасе. У лютым-ліпені 1963 года працаваў дырэктарам станцыі дарожнага абслугоўвання, у 1965—1968 гадах — тэхнікам у Навукова-даследчым інстытуце аўтаматыкі. Жыў у Маскве. Памёр 10 студзеня 1977 года. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках у Маскве. Ўзнагароды
Памяць
ЗноскіЛітаратура
СпасылкіАляксей Андрэевіч Лузгін на сайце «Героі краіны» |
Portal di Ensiklopedia Dunia