Аляксей Віктаравіч Мартынюк
Аляксей Віктаравіч Мартынюк (нар. 8 мая 1972, Мінск) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі палітычных узаемаадносін і культурных кантактаў у рэгіёне Усходняй Еўропы ў перыяд позняга Сярэднявечча і ранняга Новага часу (XIII—XVI стст.). Доктар гістарычных навук (2019), прафесар (2022). БіяграфіяНарадзіўся 8 мая 1972 года ў Мінску ў сям’і навукова-педагагічнай інтэлігенцыі. Бацька — Віктар Іванавіч Мартынюк (1946—2024), фізік-тэарэтык, працаваў у навуковых арганізацыях Акадэміі навук Беларусі і беларускіх вышэйшых навучальных установах (апошняе месца працы — Інстытут ядзерных праблем БДУ). Маці — Людміла Сяргееўна Крохалева (нар. 1946), спецыяліст у галіне стылістыкі англійскай мовы, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, з 1969 года працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. У 1989 годзе паступіў на гістарычны факультэт БДУ. У 1992 годзе працягнуў навучанне на гістарычным факультэце Рурскага ўніверсітэта (г. Бохум, Германія). У 1997 годзе завяршыў навучанне з прысваеннем вучонай ступені магістра і паступіў у аспірантуру таго ж універсітэта. У 2002 годзе абараніў дысертацыю на тэму «Усходнія, заходнееўрапейскія і рускія візуальныя крыніцы па гісторыі Мангольскай імперыі і дзяржаў яе спадчыннікаў у XIII—XVI стст.» з прысваеннем вучонай ступені доктара філасофіі (навуковы кіраўнік — прафесар Ханна Фольрат). У 2003 годзе па выніках пераатэстацыі ў Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прысвоена вучоная ступень кандыдата гістарычных навук [2]. З 2003 да 2022 года працаваў у Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы (РІВШ). У 2003—2005 гадах кіраваў Цэнтрам вучэбнай кнігі вышэйшай школы. У 2005—2014 і 2018—2022 гадах узначальваў кафедру гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Разам з супрацоўнікамі кафедры распрацаваў і рэалізаваў серыю навучальных праграм павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі па гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі, вывучэнні і выкладанні гісторыі, экскурсійнай і турыстычнай дзейнасці, праблематыцы развіцця вышэйшай школы. Спецыфіка дзейнасці РІВШ дазволіла прадставіць гэтыя навучальныя праграмы практычна ва ўсіх вышэйшых навучальных установах Беларусі [2]. У якасці загадчыка кафедры ўдзяляў асаблівую ўвагу развіццю акадэмічнай мабільнасці і міжнароднага супрацоўніцтва. Рэалізоўваў сумесныя праекты і праходзіў навуковую стажыроўку ў Інстытуце імя Гердэра (Германія), Інстытуце сярэднявечных даследаванняў Аўстрыйскай акадэміі навук (Аўстрыя), Печскім універсітэце (Венгрыя), Універсітэце Каменскага ў Браціславе (Славакія), Берлінскім універсітэце імя Гумбальта (Германія), Берлінскім вольным універсітэце (Германія). У 2003—2015 гадах працаваў выкладчыкам-сумяшчальнікам на кафедры гісторыі Расіі БДУ. Вёў агульны курс «Гісторыя ўсходніх славян», распрацаваў серыю аўтарскіх спецкурсаў — па гісторыі Сярэднявечнай Русі, візуальных крыніцах, праблематыцы ўзаемаадносін усходнеславянскіх земляў з сярэднявечным нямецкім светам (Свяшчэнная Рымская імперыя, Аўстрыйскае герцагства, Тэўтонскі ордэн у Прусіі і Лівоніі). У 2014—2018 гадах праходзіў навучанне ў дактарантуры гістарычнага факультэта БДУ. У 2021 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму: «Аўстрыя і Усходняя Еўропа: станаўленне і развіццё палітычных узаемаадносін і культурных кантактаў (XIII—XV стст.)»[2]. У 2008—2022 гадах — галоўны рэдактар навуковага зборніка «Studia Historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы» (15 выпускаў)[2]. Падрыхтаваў шэсць кандыдатаў гістарычных навук[крыніца?]. Навуковая дзейнасцьНапрамкі даследаванняў: гісторыя Усходняй Еўропы ў Сярэднявеччы і раннім Новым часе, візуальныя крыніцы, метадалогія гістарычнага даследавання, тэндэнцыі развіцця вышэйшай гуманітарнай адукацыі[2]. Бібліяграфія
УзнагародыЛаўрэат прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (2020), конкурса 2021 года Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь на найлепшую доктарскую дысертацыю. Крыніцы
Літаратура
СпасылкіПерсанальная старонка А.В. Мартынюка ў сацыяльнай сетцы навукоўцаў Academia.edu |
Portal di Ensiklopedia Dunia