Мікіта Пятровіч Кароткін
Мікі́та Пятро́віч Каро́ткін (15 красавіка 1906, в. Сапрынавічы Магілёўскай губерні, Расійская імперыя (цяпер у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці) — невядома) — савецкі партыйны дзеяч, былы першы сакратар Віцебскага абласнога камітэта КП(б) Беларусі. БіяграфіяЗ сялянскай сям’і. У 1930 годзе скончыў Жлобінскі аграпедтэхнікум. Працаваў настаўнікам у Слуцкім раёне. З 1932 года на партыйнай і гаспадарчай рабоце. У 1940 годзе быў прызначаны першым сакратаром Жабінкаўскага райкама КП(б) Беларусі. У часы Вялікай Айчыннай вайны партызаніў на Магілёўшчыне. Улетку 1947 года быў прызначаны другім сакратаром Гродзенскага абласнога камітэта КП(б) Беларусі, а пасля заканчэння Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК УКП(б) стаў намеснікам міністра сельскай гаспадаркі Беларускай ССР і адначасова начальнікам палітычнага сектара Міністэрства сельскай гаспадаркі. З 1952 года быў прызначаны спачатку другім, а пасля першым сакратаром Віцебскага абласнога камітэта КПБ. У 1956—1969 гадах — намеснік міністра хлебапрадуктаў БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1954 — 1958). Ушанаванне памяціЯго імем названа вуліца ў горадзе Жабінка. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia