Анатоль Арцёмавіч Агафоненка
Анатоль Арцёмавіч Агафоненка (нар. 30 кастрычніка 1924, г. Рэчыца, Гомельская вобласць — 15 лістапада 1990) — беларускі мастак, які працаваў у сцэнаграфіі, мастацкай рэкламе, станковым жывапісе. БіяграфіяНарадзіўся 30 кастрычніка 1924 года ў Рэчыцы. Удзельнік партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў у Беларускім дзяржаўным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета, адначасова займаючыся ў студыі выяўленчага мастацтва пры абласным Доме народнай творчасці (Мінск). У 1952 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1965 — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Дыпломная праца — афармленне оперы Р. Пукста «Машэка». Працаваў галоўным мастаком Белгандальрэкламы. Член Беларускага саюза мастакоў з 1966 года. Памёр 15 лістапада 1990 года. ТворчасцьАформіў звыш 20 спектакляў, пастаўленых у розных тэатрах рэспублікі. Сярод іх — «Не верце цішыні» І. Шамякіна, «Таня» А. Арбузава (1960) і інш. УзнагародыУзнагароджаны медалямі. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia