Андар (тэлесерыял)

Андар
англ.: Andor
Жанр касмічная опера і навуковая фантастыка
Стваральнік Тоні Гілрой
Заснавана на Зорныя войны
Рэжысёр
У ролях
Кампазітар
Краіна
Мова англійская
Колькасць сезонаў 2
Колькасць серый 24 (спіс эпізодаў)
Вытворчасць
Выканаўчы прадзюсар Кэтлін Кенэдзі[d], Тобі Хайнс[d] і Michelle Rejwan[d]
Аператар
Месца здымак Літл-Марлау[d][1], Cruachan Dam[d][2], Возера Кома, Варэна, Colico[d], Pian di Spagna natural park[d] і Lierna[d]
Працягласць серыі 47,5 ± 10 хв.
Студыя Lucasfilm[d]
Трансляцыя
Тэлеканал Disney+[d]
На экранах 21 верасня 2022 — 13 мая 2025
Спасылкі
disneyplusoriginals.disney.com/… (англ.)
IMDb ID 9253284
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Áндар» (англ.: Andor) — амерыканскі тэлесерыял з франшызы «Зорныя войны», прэм’ера якога адбылася ў верасні 2022 года на Disney+. Серыял з’яўляецца прыквелам да фільма «Ізгой-адзін. Зорныя войны: Гісторыі».

Прэм’ера першых трох эпізодаў першага сезона адбылася 21 верасня 2022 года. Сезон складаўся з 12 эпізодаў і завяршыўся 23 лістапада. Сезон атрымаў захопленыя водгукі і высокія адзнакі, а многія выданні назвалі яго найлепшым ці адным з найлепшых серыялаў 2022 года[3].

Здымкі другога сезона, які завершыць серыял і раскажа пра падзеі «Ізгоя-адзін», пачаліся ў лістападзе 2022 года, былі спынены ў першай палове 2023 года з-за забастовак у Галівудзе ў 2023 годзе, аднавіліся ў студзені 2024 года і завяршыліся ў лютым 2024 года[4].

Сюжэт

Галоўным героем серыяла з’яўляецца Касіян Андар (яго, як і ў фільме, іграе Дыега Луна), злодзей, які далучаецца да Альянсу паўстанцаў у барацьбе супраць Галактычнай імперыі. Сюжэт пачынаецца за 5 гадоў да падзей, паказаных у фільме. У дзяцінстве Касіян апынуўся сярод марадзёраў, якія сталі яго сям’ёй. Стаўшы дарослым, ён шукае сваю сястру і выпадкова прыцягвае ўвагу праваахоўнікаў. Разам з тым, яго паслугамі цікавіцца Альянс паўстанцаў.

Акцёрскі склад

Галоўныя ролі

Ролі другога плана

Эпізоды

Сезон 1 (2022)

НазваРэжысёрАўтар сцэнарыяДата прэм’еры
1 «Каса» 
«Kassa»
Тобі ХэйнсТоні Гілрой21 верасня 2022

За пяць гадоў да бітвы пры Явіне Касіян Андар адпраўляецца на планету Марлана-1 з мэтай адшукаць сваю зніклую сястру. Калі Касіян заходзіць у бардэль, на яго звяртаюць увагу двое ахоўнікаў карпарацыі Pre-Mor Authority. На вуліцы між Касіянам і ахоўнікамі завязваецца бойка, падчас якой ён выпадкова забівае аднаго афіцэра і наўмысна застрэльвае другога, як сведку. Касіян ляціць на планету Фэрыкс, дзе імкнецца схаваць гэтыя падзеі, пераконваючы дроіда сваёй прыёмнай маці B2EMO і свайго сябра Браса яго прыкрыць. Касіян таксама просіць сваю сяброўку Бікс звесці яго з пакупніком на чорным рынку, якому можна прадаць модуль Starpath, каштоўны элемент імперскіх навігацыйных тэхналогій. Бікс згаджаецца і звязваецца з пакупніком, але яе спробы схаваць сувязь з Касіянам здаюцца падазронымі яе хлопцу Ціму. Тым часам на Марлане-адзін галоўны інспектар аховы вырашае схаваць інфармацыю аб забойстве, каб палепшыць свой рапарт для прадстаўнікоў Імперыі, але яго намеснік Сірыл Карн хоча ўсё зрабіць сумленна і задаецца мэтай раскрыць справу. Карн адсочвае, што карабель Касіяна ляцеў да Фэрыкса, а таксама даведваецца ад відавочца ў бардэлі, што Касіян згадваў сваё паходжанне з планеты Кенары.


Флэшбэк: Юны Касіян, чыё племя жыло ў лесе на Кенары, становіцца сведкам падзення касмічнага карабля. Разам з сястрой (яна называе брата Каса) ён адпраўляецца агледзець месца падзення і бачыць велізарны кар’ер. 
2 «Гэта мог быць я» 
«That Would Be Me»
Тобі ХэйнсТоні Гілрой21 верасня 2022

Цім, якому па-ранейшаму здаецца падазронай сувязь Касіяна і Бікс, паведамляе аб Касіяне супрацоўнікам карпарацыі Pre-Mor, і тыя выдаюць ордэр на яго арышт. Карн аб’ядноўваецца з Лайнусам Москам, такім жа верным сваёй справе афіцэрам, каб арыштаваць Касіяна. B2EMO паведамляе Касіяну і Маарве аб ордэры, што палохае Маарву. Касіян рыхтуецца пакідаць планету. Тым часам пакупнік Бікс, Лютэн Раэль, адпраўляецца на Фэрыкс за навігацыйным модулем Starpath.


Флэшбэк: Каса і яго атрад знаходзяць і даследуюць разбіты касмічны карабель, але аднаго з іх забівае выжылы член экіпажа. Племя забівае нападаючага і пакідае месца здарэння, але Каса вырашае застацца і агледзець карабель. 
3 «Расплата» 
«Reckoning»
Тобі ХэйнсТоні Гілрой21 верасня 2022

Лютэн прыбывае на Фэрыкс і сустракаецца з Касіянам на закінутым заводзе. Карн і Моск таксама прыбываюць туды разам з групай афіцэраў. Яны прыходзяць да Маарвы, але яна адмаўляецца супрацоўнічаць. Карн перахоплівае паведамленне Касіяна і такім чынам даведваецца пра яго месцазнаходжанне. Касіян збіраецца прадаць Starpath і пакінуць Фэрыкс, але Лютэн спрабуе пераканаць яго далучыцца да Паўстанцкага альянсу, згадваючы яго шматразовыя паспяховыя рабаванні і дыверсіі імперскіх караблёў. Калі афіцэры Карна штурмуюць завод, Касіян і Лютэн бягуць да дома Маарвы, дзе бяруць у закладнікі Карна. Калі Бікс даведваецца, што Касіяна выдаў Цім, яна кідае яго і неўзабаве трапляе ў рукі афіцэраў. Цім спрабуе заступіцца за яе і гіне. Афіцэра, які яго застрэліў, адпраўляюць на шатл чакаць пакарання, але шатл выбухае праз дыверсію Браса. Дзякуючы абманнаму манёўру, Лютэн і Касіян збягаюць з планеты, пакідаючы Карна і Моска ні з чым.


Флэшбэк: Маарва і яе муж Клем даследуюць карабель, які разбіўся на Кенары, і знаходзяць Касу. Яны забіраюць яго з сабой, баючыся таго, што можа здарыцца з ім, калі яго знойдзе Рэспубліка. 
4 «Алдані» 
«Aldhani»
Сюзана УайтДэн Гілрой28 верасня 2022

Лютэн бярэ Касіяна на планету Алдані і просіць яго далучыцца да атраду дыверсантаў у абмен на вялікую суму грошай. Касіян неахвотна згаджаецца. Лютэн просіць яго выкарыстоўваць псеўданім сярод паўстанцаў, і Касіян вырашае называць сябе «Клем». Вэл, лідар групы паўстанцаў, знаёміць Касіяна з астатнімі дыверсантамі, але трымае ўдзел Лютэна ў сакрэце. Паўстанцы расказваюць Касіяну, што плануюць скрасці з імперскага аэрадрома заробкі імперскага гарнізона, выкарыстоўваючы для адыходу рэдкую прыродную з’яву — «Вока Алдані».

Тым часам на Корусанце Лютэн, які выдае сябе за антыквара, сустракаецца з сенатарам Мон Мотмай, і яны абмяркоўваюць складанасці ўтойвання ад Імперыі сваіх апазіцыйных намераў. Карна адчытваюць і адпраўляюць у прымусовы адпачынак, пасля чаго ён вяртаецца да сваёй маці Ідзі. Лейтэнант Імперскай службы бяспекі (ІСБ) Дэдра Міра зацыкліваецца на расследаванні інцыдэнту на Фэрыксе, але яе калегі і кіраўніцтва гэта не ўхваляюць. 
5 «Сякера забывае» 
«The Axe Forgets»
Сюзана УайтДэн Гілрой5 кастрычніка 2022

На Алдані «Клем» хавае сваё мінулае ад астатніх членаў каманды, у выніку чаго большасць з іх пранікаецца недаверам да яго, у асаблівасці Арвел Скін. Тарамін Баркона трэніруе Касіяна і астатніх паўстанцаў перад рабаваннем і інфармуе іх пра падрабязнасці запланаванай справы. Дарогай да імперскага гарнізона Касіян прызнаецца, што далучыўся да групы толькі дзеля грошай. Лідар каманды Вэл вырашае сканцэнтравацца на місіі і адкласці разгляд мінулага «Клема», пакуль яны не дасягнуць сваіх мэтаў.

Тым часам імперскі афіцэр і двайны агент паўстанцаў, лейтэнант Горн, таемна дапамагае камандзе Вэл. На Корусанце Ідзі падтрымлівае сына ў яго пошуках новых кар’ерных перспектыў. Мон Мотма стварае дабрачынны фонд, а яе стасункі з мужам і дачкой становяцца ўсё больш напружанымі. Інспектар ІСБ Блевін набывае будынак гатэлю на Фэрыксе, каб размясціць там сваю новую штаб-кватэру. Тым часам яго суперніца Міра і яе памочніца Герт прыходзяць да высновы, што паўстанцы здзяйсняюць серыю скаардынаваных крадзяжоў імперскай зброі і тэхналогій. Лютэн з нецярпеннем чакае вестак ад паўстанцкай каманды Касіяна. 
6 «Вока» 
«The Eye»
Сюзана УайтДэн Гілрой12 кастрычніка 2022

Пры дапамозе Горна паўстанцы паспяхова пранікаюць у гарнізон, выдаючы сябе за эскортны атрад каменданта Джэйхалда Біхаса, начальніка Горна. Яны бяруць сям’ю Біхаса ў закладнікі і прымушаюць даць доступ у сховішча грошай. Падчас пагрузкі валюты на імперскі грузавы карабель у сховішча прыбываюць імперскія войскі. Тарамін і Горн гінуць у перастрэлцы. Сінта не можа трапіць на карабель, таму ратуюцца толькі Касіян, Скін, Вэл і Немік. Яны пралятаюць «Вока Алдані» — зіхоткае крышталічнае воблака — а іх пераследнікі ўразаюцца ў метэоры і гінуць. Падчас пагоні адбываецца няшчасны выпадак — у момант паскарэння Неміка прыціскае масіўнай цялежкай з крэдытамі, і той атрымлівае цяжкія траўмы.

Уцекачы прызямляюцца на іншую планету, каб загаіць раны Неміка, але лекар нічога не можа зрабіць, і неўзабаве Немік памірае. Пакуль Вэл занятая наглядам за Немікам, Скін прапануе Касіяну падзяліць усё скрадзенае папалам і ўцячы. Адчуваючы агіду да Скіна і прапанаванай ім ідэі, Касіян нечакана выхоплівае бластэр і забівае Скіна. Ён расказвае Вэл, чаму гэта зрабіў і ў пацверджанне сваіх сумленных намераў пакідае ёй усе грошы, забіраючы толькі сваю долю, якую паабяцаў яму Лютэн. Тым часам на Корусанце Лютэн даведваецца аб паспяховым завяршэнні справы і цешыцца гэтай навіне. 
7 «Аб’ява» 
«Announcement»
Бенджамін КаронСтывен Шыф19 кастрычніка 2022
 
8 «Наркіна-5» 
«Narkina 5»
Тобі ХэйнсБо Уіліман26 кастрычніка 2022
 
9 «Ніхто не слухае!» 
«Nobody’s Listening!»
Тобі ХэйнсБо Уіліман2 лістапада 2022
 
10 «Выйсце адно» 
«One Way Out»
Тобі ХэйнсБо Уіліман9 лістапада 2022
 
11 «Дачка Фэрыкса» 
«Daughter of Ferrix»
Бенджамін КаронТоні Гілрой16 лістапада 2022
 
12 «Рыкс-роўд» 
«Rix Road»
Бенджамін КаронТоні Гілрой23 лістапада 2022
 

Сезон 2 (2025)

НазваРэжысёрАўтар сцэнарыяДата прэм’еры
1 «Годам пазней» 
«One Year Later»
Арыел КляйманТоні Гілрой22 красавіка 2025
 
2 «Сагрона Ціма» 
«Sagrona Teema»
Арыел КляйманТоні Гілрой22 красавіка 2025
 
3 «Ураджай» 
«Harvest»
Арыел КляйманТоні Гілрой22 красавіка 2025
 
4 «Вы бывалі на Гормане?» 
«Ever Been to Ghorman?»
Арыел КляйманБо Уіліман29 красавіка 2025
 
5 «У мяне сябры паўсюль» 
«I Have Friends Everywhere»
Арыел КляйманБо Уіліман29 красавіка 2025
 
6 «Які святочны вечар» 
«What a Festive Evening»
Арыел КляйманБо Уіліман29 красавіка 2025
 
7 «Пасланнік» 
«Messenger»
Янус МецДэн Гілрой6 мая 2025
 
8 «Хто ты?» 
«Who are You?»
Янус МецДэн Гілрой6 мая 2025
 
9 «Вітаем у Паўстанні» 
«Welcome to the Rebellion»
Янус МецДэн Гілрой6 мая 2025
 
10 «Спыні гэта» 
«Make It Stop»
Алонса РуіспаласіасТом Бісел13 мая 2025
 
11 «Хто яшчэ ведае?» 
«Who Else Knows?»
Алонса РуіспаласіасТом Бісел13 мая 2025
 
12 «Джэда, Кайбер, Эрса» 
«Jedha, Kyber, Erso»
Алонса РуіспаласіасТом Бісел13 мая 2025
 

Крыніцы

  1. https://www.dailymail.co.uk/tvshowbiz/article-9401607/Star-Wars-Andor-filming-takes-place-Buckinghamshire-village.html Праверана 12 кастрычніка 2022.
  2. Star Wars Places Праверана 12 кастрычніка 2022.
  3. TV Critic Top 10 Lists - Best TV Shows of 2022 Архівавана 16 снежня 2022. - Metacritic
  4. Massoto, Erick. 'Andor' Season 2 Wraps Filming. Collider (9 лютага 2024). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2024. Праверана 10 лютага 2024.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya