Обі-Ван Кенобі (тэлесерыял)
«Обі-Ван Кено́бі» (англ.: Obi-Wan Kenobi) — амерыканскі міні-серыял, створаны для стрымінгавага сэрвіса Disney+ і прысвечаны аднайменнаму персанажу сусвету «Зорных войнаў». Рэжысёрам серыяла выступіла Дэбара Чоў , шоуранерам стаў Джобі Харальд . Юэн Мак-Грэгар выступіў у якасці выканаўчага прадзюсара серыяла і вярнуўся да ролі Обі-Вана Кенобі. Хейдэн Крыстэнсен , Джоэл Эдгертан і Боні Піс таксама вярнуліся да сваіх роляў з кінасерыі. Гісторыя разгортваецца праз дзесяць гадоў пасля падзей фільма «Зорныя войны. Эпізод III: Помста сітхаў». Першапачаткова праект распрацоўваўся як поўнаметражны спін-оф, які павінен быў зрэжысіраваць Стывен Долдры па сцэнарыі Хусейна Аміні , аднак пасля касавага правалу фільма «Хан Сола. Зорныя войны: Гісторыі» (2018) праект пра Обі-Вана быў перапрацаваны ў міні-серыял. Удзел Мак-Грэгара быў пацверджаны ў жніўні 2019 года, а праз два месяцы Дэбара Чоў атрымала рэжысёрскае крэсла. Вытворчасць мусіла пачацца ў ліпені 2020 года, аднак за паўгады да прызначанага тэрміну была пастаўлена на паўзу, паколькі кіраўніцтва Lucasfilm засталося незадаволена сцэнарыямі эпізодаў. У красавіку 2020 года сцэнарыст Джобі Харальд быў наняты для перапісвання сцэнарыя, а ў сакавіку 2021 года было абвешчана пра папаўненне акцёрскага складу. Здымкі з выкарыстаннем тэхналогіі відэасцяны StageCraft пачаліся ў маі ў Лос-Анджэлесе і завяршыліся ў верасні. Кампазітар фільмаў пра «Зорныя войны» Джон Уільямс напісаў загалоўную тэму для серыяла, у той час як асноўны саўндтрэк напісала Наталі Холт , стаўшы такім чынам першай жанчынай-кампазітарам, прыняўшым удзел у працы над ігравымі праектамі па матывах «Зорных войнаў». Прэм’ера першых двух эпізодаў серыяла «Обі-Ван Кенобі» адбылася 27 мая 2022 года. Серыял складаецца з шасці эпізодаў і завяршыўся 22 чэрвеня 2022 года. СюжэтПадзеі сэрыяла адбываюцца праз 10 гадоў пасля знішчэння Ордэна джэдаяў і заснавання Галактычнай Імперыі . Обі-Ван Кенобі хаваецца на Татуіне. Ён вядзе адасобленае жыццё і амаль не кантактуе з іншымі людзьмі, каб не выявіць сябе. Обі-Ван прыглядвае за юным Люкам Скайуокерам і назірае, як дзіцё расце. Аднаго разу на Татуіне прызямляецца карабель інквізітараў. Яны шукаюць джэдая, які па неасцярожнасці дапамог мясцоваму карчмару. Аднак у аднаго з членаў атрада ёсць іншая мэта — Обі-Ван. Усе дзесяць гадоў герой знаходзіцца ў вышуку, і для некаторых інквізітараў злавіць легендарнага джэдая стала неадчэпнай ідэяй. Акцёрскі склад
Спіс серый
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia