«Зорныя войны: Узыходжанне Скайуокера» (англ.: Star Wars: The Rise of Skywalker) — чаканы амерыканскіфільм у жанры касмічнай оперы ад прадзюсараў Кэтлін Кенэдзі, Дж. Дж. Абрамса і Мішэль Рэйван, зняты Абрамсам па сцэнарыі, напісаным ім разам з Крысам Тэрыа[13][14]. Дзявяты эпізод сагі «Зорныя войны»[15], запланаваны як працяг унутранай храналогіі серыі і з’яўляецца працягам папярэдніх фільмаў[16]. Фільм сумеснай вытворчасці кампаній «Disney» і «Lucasfilm»[17][18]. Здымкі пачаліся ў Лондане 1 жніўня 2018 года і завяршыліся 15 лютага 2019 года[19]. Карціна павінна выйсці на экраны 19 снежня 2019 года[20][21].
Праз некалькі месяцаў пасля звестак аб тым, што рэжысёрам карціны стане Колін Трэворау[22], прыхільнікі апублікавалі петыцыю з просьбай замяніць рэжысёра «Свету юрскага перыяду» на стваральніка франшызы Джорджа Лукаса[23]. Сюжэт карціны не звязаны са сцэнарыем, напісаным Лукасам, для сёмага, восьмага і дзявятага эпізоду[24]. Смерць актрысы Кэры Фішэр прывяла да змянення планаў, хоць і разглядалася магчымасць удзелу яе персанажа з выкарыстаннем камп’ютарнай графікі[25][26][27], аднак ад гэтай магчымасці пасля адмовіліся.
Трэворау вырашыў здымаць на 65 мм плёнку, у адрозненне ад двух папярэдніх фільмаў[28], акрамя таго планаваў адздымаць некаторы матэрыял у космасе[29], на студыі «Пайнвуд» у Англіі і Нью-Мехіка[30]. Прэм’ера карціны была перанесена са снежня на май 2019 года, з мэтай вярнуцца да традыцыі, па якой 6 першых карцін выходзілі ў маі[31]. Прадстаўнікі студый «Walt Disney Studios Motion Pictures» і «Lucasfilm» пачалі абдумваць, што будзе пасля фільма ўжо ў 2017 годзе[32], аднак Кенэдзі падкрэсліла, што ўсё будзе залежаць ад поспеху наступных карцін[33].
У пачатку верасня 2017 года Трэворау з прычыны «творчых рознагалоссяў» з прадзюсарамі пакінуў пасаду рэжысёра[34]. 12 верасня 2017 года стала вядома, што новым рэжысёрам стане Дж. Дж. Абрамс, які раней ужо зняў сёмы эпізод сагі[35]. Сцэнарыстамі выступяць Абрамс і Крыс Тэрыа[36].