Зорныя войны: Абуджэнне Сілы«Зорныя войны. Абуджэнне сілы»[29] (англ.: Star Wars: The Force Awakens) — амерыканскі фільм рэжысёра Дж. Дж. Абрамса у жанры касмічнай оперы, сёмы эпізод сагі «Зорныя войны»[30][31]. З'яўляецца працягам фільма «Зорныя войны. Эпізод VI: Вяртанне джэдая», а таксама пачаткам трэцяй трылогіі[30][31]. Сусветная прэм'ера фільма адбылась 14 снежня 2015 года ў Лос-Анжэлесе, пасля чаго, 15 снежня, фільм быў ўпершыню паказаны ў Еўропе - у Лондане. Выхад фільма ў пракат адбыўся 16 снежня, у ЗША фільм выйшаў на экраны 18 снежня. У Беларусі прэм'ера адбылася ў ноч з 16 на 17 снежня 2015[32]. Аб стварэнні фільма было абвешчана 30 кастрычніка 2012 года[33], пасля набыцця Lucasfilm кампаніяй Walt Disney. Фільм усталяваў гістарычныя рэкорды збораў: у першы ўікэнд пракату ў ЗША ($248 млн) і ва ўсім свеце ($529 млн)[34]; сусветныя зборы - $1 млрд за 12 дзён. На дадзены момант фільм з'яўляецца самым касавым фільмам 2015 года, а таксама займае трэці радок у спісе самых касавых фільмаў за ўсю гісторыю кінематографа, са зборамі больш за $1,8 млрд. Гэта другі фільм кінасагі які выйшаў у фармаце 3D (першым быў «Уяўная пагроза», які перавыпусцілі ў 3D-фармаце ў 2012 годзе[35]. СюжэтДзеянне фільма разгортваецца прыблізна праз 30 гадоў пасля падзей «Вяртання джэдая»[36]. Люк Скайуокер, апошні джэдай, знік. Першы Ордэн, пераемнік Галактычнай Імперыі, прачэсвае галактыку ў пошуках Люка. Шукае яго і Супраціўленне — войскі Альянса паўстанцаў, якія ўзначальвае сястра Люка, генерал Лея Аргана. По Дэмеран, лепшы пілот Супраціўлення, пасланы ў вёску на планеце Джаку, каб адшукаць карту з месцазнаходжаннем Люка Скайуокера. Але штурмавікі, якіх вядзе Капітан Фазма і Кайла Рэн, адэпт Цёмнага боку Сілы, бяруць у палон По і знішчаюць вёску. Дроід По, BB-8, збягае з картай і натыкаецца на паселішча-барахолку, жыхары якога шукаюць і прадаюць тэхнічнае смецце. Там ён сустракае маладую шукальніцу Рэй і заводзіць з ёй сяброўства. Кайла Рэн пранікае ў розум По, каб даведацца пра BB-8. Штурмавік, якога адштурхнула жорсткасць Першага Ордэна, вырашае збегчы і вызваляе По. Выкрадзены імі TIE-знішчальнік церпіць крушэнне на Джаку. Штурмавік з парадкавым нумарам FN2187, якому По даў імя «Фін», апамятаўся ў пустыні, і бачыць, як іх карабель тоне ў зыбкіх пясках. Страціўшы свайго напарніка, ён цягнецца па пустыні ў пошуках вады і знаходзіць паселішча. Сустрэўшы там Рэй і BB-8, ён прадстаўляецца байцом Супраціўлення. Першы Ордэн высочвае Фіна і наносіць наземны і авіяўдар па паселішчы, вымушаючы Рэй, Фіна і BB-8 выкрасці стары касмічны карабель — не ведаючы, што гэта Тысячагадовы Сокал — і пакінуць планету. Неўзабаве ў іх новым караблі ўзнікае няспраўнасць, з-за якой яны вымушаны дрэйфаваць у космасе. «Сокала» знаходзяць Хан Сола з Чубакам. Яны распавядаюць Рэй і Фіну, што Люк Скайуокер знік пасля таго, як яго вучань прыняў Цёмны бок Сілы і назваўся Кайла Рэнам. На базе Старкілер, планеце, пераўтворанай у супер-зброю, здольную знішчаць цэлыя зорныя сістэмы, Вярхоўны лідар Першага Ордэна, Сноўк, становіцца новым настаўнікам Кайла Рэна. Каб Рэн пераадолеў у сабе покліч Светлага боку Сілы, Сноўк кажа яму забіць свайго бацьку, Хана Сола. Прыбыўшы на планету Таканада, каманда «Сокала» сустракае Маз Канату, якая не адразу згаджаецца дапамагчы даставіць BB-8 да Супраціўлення. Фін вырашае пайсці сваёй дарогай. Сіла кліча Рэй да светлавога мяча Энакіна Скайуокера, але меч выклікае ў яе жудасныя бачанні, і яна ўцякае ў лес. Фін забірае на захоўванне светлавы меч. Першы Ордэн высаджваецца на Таканаду, даведаўшыся ад шпіёна пра прысутнасць на планеце дроіда BB-8. Тым часам база Старкілер знішчае адну з зорных сістэм Рэспублікі. Хан, Чубака і Фін уступаюць у бой з Першым Ордэнам, і атрымліваюць нечаканую дапамогу ад эскадрыллі караблёў X-wing. Эскадрылляй камандуе По, якому ўдалося выжыць пры крушэнні на Джаку. Збеглую Рэй захоплівае ў палон Кайла Рэн і вязе на базу Старкілер. Рэн спрабуе счытаць карту з розуму Рэй, але яна апыняецца здольнай аказаць яму супраціўленне. Пасля некалькіх спроб ёй удаецца скарыстацца Зманам Розуму супраць штурмавіка-ахоўніка і збегчы з камеры. Хан пасля доўгага расстання сустракае Лею, прыбыўшы разам з Чубакам і Фінам у апорны пункт Супраціўлення на планеце Д'Квар, дзе дроід R2-D2 знаходзіцца ў спячым рэжыме з моманту знікнення Люка. Пакуль база Старкілер рыхтуе ўдар па Д'Квар, Супраціўленне распрацоўвае план: пракрасціся на паверхню Старкілера і апусціць яго сілавыя шчыты, каб знішчальнікі змаглі атакаваць уразлівае месца базы. На Тысячагадовым Сокале Хан, Чубака і Фін садзяцца на базу, апускаюць шчыты і ўз'ядноўваюцца з Рэй. X-Wing По Дэмерана не можа пашкодзіць прыстасаванне, таму Хан і Чубака закладваюць узрыўчатка, каб стварыць праход. Кайло Рэн з'яўляецца, каб спыніць іх. Хан стаіць з ім твар у твар, называючы яго сапраўдным імем «Бен», і спрабуе пераканаць сына пакінуць цёмны бок. Кайла Рэн, перажываючы ўнутраную барацьбу, забівае Хана. По Дэмеран знішчае прыстасаванне, запускаючы рэакцыю, якая разбурае Старкілер. Кайла Рэн наганяе Фіна і Рэй на паверхні базы. Фін спрабуе біцца з Рэнам з дапамогай светлавога мяча Энакіна, але Рэн выбівае меч Фіна і цяжка раніць яго. Рэй выкарыстоўвае Сілу, прыцягвае меч і перамагае Рэна. Планета пачынае разбурацца, і паміж імі ўтвараецца расколіна. Абодва выжываюць. Рэй, Фін і Чубака эвакуіруюцца на Тысячагадовым Сокале, а Кайла Рэна забіраюць людзі Сноўка. Супраціўленне святкуе перамогу і аплаквае Хана. Нечакана прачынаецца R2-D2, у якім захоўваліся астатнія часткі карты, што вядзе да Люка Скайуокера. Рэй, Чубака і R2-D2 на Сокале ляцяць да аддаленай планеты, на якую паказвае карта. Там Рэй знаходзіць Люка і падае яму светлавы меч яго бацькі. У ролях
Вытворчасць![]() З верасня 2012 года над фільмам пачала працаваць выканаўчы прадюсар Кэтлін Кенэдзі пры асабістым кансультаванні Джорджа Лукаса[41]. Майкл Арндт быў затвержаны ў якасці сцэнарыста сёмага эпізода сагі ў лістападзе 2012 года. Кампанія Walt Disney пазней падтвердзіла, што Лоўрэнс Кэздан, сцэнарыст фільмаў «Імперыя наносіць удар у адказ» і «Вяртанне джэдая», і Сайман Кіндберг стануць кансультантамі новага эпізода[41]. Дж. Дж. Абрамс быў затвержаны Walt Disney[42] як рэжысёр фільма ў студзені 2013 года, хаця да гэтага асобныя СМІ паведамілі, што Абрамс адмовіўся ад гэтай пасады[33]. Згодна з асобнымі крыніцамі[42], трэцяя трылогія, якую пачынае сёмы эпізод, не будзе закрываць сагу, а наадварот, стане апорай для новых спін-офаў. У студзені 2013 года таксама было паведамлена, што назва эпізода будзе дапоўнена словамі «Новае світанне» (англ.: New Dawn), але афіцыйнага падтвержання Walt Disney не было. 6 лістапада 2014 было абвешчана, што сёмы эпізод будзе называцца «Абуджэнне сілы» (англ.: The Force Awacens)[43][44][45]. У студзені 2015 года у інтэрв'ю Cinema Blend Джордж Лукас абвясціў, што Walt Disney адмовіліся засноўваць сцэнар сёмага эпізода на сюжэтных завязках для ўсіх трох фільмаў, якія ён перадаў ім:
КастынгСярод актораў, якія здымаюцца ў сёмым эпізодзе будуць Марк Хэміл (Люк Скайуокер), Кэры Фішэр (Лея Аргана) і Харысан Форд (Хан Сола) - акторы, якія здымаліся ў чатвёртым , пятым і шостым эпізодах[47]. 29 красавіка 2014 года быў абвешчаны акторскі састаў. У яго увайшлі Энтані Дэніелс і Кені Бейкер, якія сыграюць, адпаведна, C-3PO і R2-D2. Такім чынам яны застануцца адзінымі акторамі, якія прымуць удзел ва ўсіх эпізодах сагі. Акрамя іх, у акторскі састаў увайшлі Пітэр Мэйх'ю, які выканае ролю Чубакі, а таксама Адам Драйвер, Оскар Айзек, Эндзі Серкіс, Донал Глісан, Макс фон Сюдаў, Джон Баега і Дэйзі Рыдлі[48]. ЗдымкіУ лістападзе 2013 года было абвешчана аб месцы і часе здымак, дзе згодна з афіцыйна абвешчанымі данымі будзе зняты працяг сагі. Згодна з крыніцамі, блізкімі да студыі і інфармацыі самой студыі, першы фільм новай трылогіі будзе здымацца на пляцоўцы кампаніі «Пайнвуд» у прыгарадзе Лондана, а сама праца пачнецца ўжо вясной 2014 года[49]. У красавіку стала вядома, што шэраг здымак пройдзе ў Абу-Дабі у ААЭ[50]. 12 чэрвеня 2014 года Харысан Форд, які выконваў ролю Хана Сола, быў дастаўлены ў бальніцу са здымачнай пляцоўкі[51]: на нагу актора ўпаля цяжкая гідраўлічная дзвер[51]. У ліпені 2014 таксама адбываліся здымкі з удзелам Марка Хэміла на востраве Скелінг-Майкл у ірландскім графстве Керы. Асноўныя здымкі скончыліся 3 лістапада 2014 года[52]. МузыкаМузыку для новага фільма напісаў Джон Уільямс, які з’яўляецца кампазітарам усіх шасці папярэдніх эпізодаў сагі[53]. Рэкламная кампаніяУ канцы лістапада 2014 года быў прадстаўлены афіцыйны тізэр-трэйлер фільма[54][55]. 16 красавіка 2015 года, у рамках мерапрыемства Star Wars Celebration, Дж. Дж. Абрамс і Кэтлін Кенэдзі прапанавалі мноства новых матэрыялаў аб фільме, у тым ліку і дзьвухмінутны тізэр[56]. 19 кастрычніка 2015 года быў прадстаўлены фінальны трэйлер фільма[57]. Рэліз фінальнага трэйлера азначаў адначасовы старт перадпаказа білетаў на прэм'еру у IMAX-кінатэатры. У першыя 12 гадзін фільм пабіў ўсе рэкорды блакбастэраў, а сайты шмат якіх з сетак кінатэатраў упалі з-за вялікай цікаўнасці да фільма[58]. Па стану на 20 лістапада 2015 года фільм зарабіў на папярэдніх продажах білетаў 50 міліёнаў долараў. 14 снежня, за два дні да прэм'еры фільма ў пракаце, пры ўделе акцёраў адбыўся перадпаказ фільма ў Лос-Анжэлесе, а на наступны дзень - у Лондане. Пасля перадпаказа ў сеціва папала інфармацыя аб фінале фільма, што засмуціла шматлікіх фанатаў серыі. Рэакцыя ў свецеРэакцыя на будучы фільм была вельмі кантрастнай[59]. У асноўным крытыкі апасаліся, што працяг будзе абапірацца на славу фільмаў, а якасць і сюжэт будуць саступаць мінулым эпізодам. Першыя водгукі кінакрытыкаў былі пазітыўнымі. У іх адзначалася, што фільм вярнуў кінасазе дух класічных «Зорных войн» 1970-ых гадоў, пры гэтым прыўнёсшы сучасныя спецэфекты, асабліва ў паражальных баявых сцэнах[60]. ВыпускУ лістападзе 2013 года фільм атрымаў дату рэліза, прызначаную на снежань 2015 года, што робіць яго другім фільмам пасля «Зорныя войны: Войны клонаў» (выйшаў у жніўні 2008), які не выйшаў у маі, як было з іншымі карцінамі[61]. У сакаваіку 2014 года кампанія Disney падтвердзіла, што фільм выйдзе ў IMAX[62]. У назве сёмага фільма адсутнічае парадкавы нумар эпізода, уласцівы ранейшым фільмам сагі, але ён будзе паказаны падчас уступных тытраў: «Зорныя войны. Эпізод VII: Абуджэнне сілы» (англ.: Star Wars Episode VII: The Force Awakens)[63][64]. Сіквелы20 чэрвеня 2014 года стала вядома, што рэжысёр фільма «Пятля часу» Раян Джонсан здыме Эпізод VIII[65] і напіша сцэнар «Эпізода IX»[66][67]. Здымкі «Эпізода VIII» пачаліся ў верасні 2015 года[67][68], прэм'ера намечана на 26 мая 2017 года[69]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia