Хан Сола. Зорныя войны: Гісторыі
«Хан Сола. Зорныя войны: Гісторыі» (англ.: Solo: A Star Wars Story) — амерыканскі эпічны прыгодніцкі фільм у жанрах касмічная опера і касмічны вестэрн, рэжысёра Рона Ховарда, па сцэнарыі Джонатана і Лоўрэнса Кэзданаў. Другі поўнаметражны спін-оф кінасагі «Зорныя войны». Адносна ўнутранай храналогіі сагі асноўныя падзеі фільма адбываюцца паміж падзеямі III эпізода і першага спін-офа кінасагі «Ізгой-адзін». Першапачаткова рэжысёрамі праекта былі Філ Лорд і Крыстафер Мілер, аднак 21 чэрвеня 2017 года яны былі звольнены з прычыны сур'ёзных творчых рознагалоссяў са студыяй і сцэнарыстамі.[4] Ужо 22 чэрвеня было абвешчана, што новым рэжысёрам стане Рон Ховард[5]. Сусветная прэм'ера адбылася 10 мая 2018 года ў Лос-Анджэлесе і 15 мая ў Канах[6]. У ролях
МузыкаМузыку да фільма напісаў намінант на прэмію «Оскар» Джон Паўэл, стаўшы трэцім кампазітарам, які калі-небудзь працаваў над франшызай. Пастаянны кампазітар «Зорных войнаў» Джон Уільямс напісаў для фільма галоўную тэму[7]. Аўтарства ўсёй музыкі: Джонам Паўэлам, except where noted.
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia