Андрэй Вадзімавіч Макарэвіч
Андрэй Вадзімавіч Макарэвіч (нар. 11 снежня 1953, Масква) — савецкі і расійскі музыкант беларускага паходжання, спявак, паэт, кампазітар, мастак, прадзюсар, тэлевядучы, лідар рок-гурта «Машына часу». Заслужаны артыст РСФСР (1991), Народны артыст Расіі (1999). Дзед па бацьку — сельскі настаўнік Рыгор Андрэевіч Макарэвіч (1886—1947), родам з Паўлавіч Гродзенскай губерні; бабуля па бацьку — заслужаны настаўнік РСФСР, біёлаг Лідзія Антонаўна Макарэвіч (па нараджэнні Усакоўская; 1891—1973), родам з Блудзені Гродзенскай губерні. Падчас Першай сусветнай вайны, у 1915 годзе яны пераехалі ў Маскву, дзе нарадзіўся бацька музыканта. Лідзія Макарэвіч у 1948—1956 гадах кіравала станцыяй юных натуралістаў на вуліцы Юнатаў у Маскве, узнагароджана ордэнам Леніна. У верасні 2020 года падпісаў ліст у падтрымку акцый пратэсту ў Беларусі супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года[4]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia