Паўлавічы (Бярозаўскі раён)
Па́ўлавічы[1] (трансліт.: Paŭlavičy, руск.: Павловичи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малецкага сельсавета. Размешчана за 23,5 км ад Бярозы, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская. ГісторыяУ 1563 годзе ў Кобрынскай эканоміі, у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Малецкага. Пад уладай Расійскай імперыіПасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі, падаравана Кацярынай II нашчадкам генерала-фельдмаршала графа П. А. Румянцава-Задунайскага. У 1864 годзе вёска ў Малецкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. У 1890 годзе побач з вёскай фальварак Паўловічы, які ўваходзіў у маёнтак Габрыелін і належаў памешчыку Аляксею Бажанаву. Паводле перапісу 1897 года дзейнічалі хлебазапасны магазін і ветраны млын; фальварак знаходзіўся ва ўладанні Бажанавай; былая карчма (у яе ж уладанні). Найноўшы часЗ 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе вёска ў Малевіцкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў Малецкім сельсавеце Пружанскага раёна. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 8 воінаў-землякоў. З 14 красавіка 1960 года сельсавет у Бярозаўскім раёне. Паводле перапісу 1970 года ў саўгасе «Малеч» (у 1979—1990 імя 60-годдзя Кампартыі Беларусі). ПланіроўкаПланіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на ўсход (з выхадам да чыгуначнага паўстанка Паўлавічы), да якой пад вострым вуглом прымыкае другая вуліца, арыентаваная з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Насельніцтва
Славутасці
Вядомыя асобы
У Паўлавічах нарадзіўся дзед па бацькавай лініі Андрэя Макарэвіча — вясковы настаўнік Рыгор Андрэевіч Макарэвіч (1886—1947). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia