Андрэй Васілевіч Клімовіч
Андрэй Клімовіч (нар. 27 жніўня 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Іслач». Клубная кар’ераВыхаванец мінскага РЦАП-БДУ, выступаў за мінскія «Зорку-БДУ» і «Дынама», з апошняга (дзе гуляў за дубль) аддаваўся ў арэнду клубу Першай лігі «Баранавічы». Сезон 2010 правёў у нясвіжскім «Верасе», а ў снежні 2010 года трапіў у склад брэсцкага «Дынама». Разглядаўся як асноўны брамнік, але ў другой палове сезона 2011 прайграў канкурэнцыю Вадзіму Дзеонасу, у сезоне 2012 — Валерыю Фамічову. Толькі ў сезоне 2013 нарэшце стаў асноўным брамнікам і згуляў ва ўсіх 32 матчах чэмпіянату. У снежні 2013 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Гомелем»[5]. У першым жа матчы сезона, 22 сакавіка 2014 года супраць магілёўскага «Дняпра» на Кубак Беларусі, дапусціў грубую памылку, з-за якой «Гомель» прайграў 1:2. Пасля гэтага асноўным брамнікам каманды стаў Мікалай Раманюк, але праз некаторы час Клімовіч вярнуў месца ў аснове. Пазней стаў дэманстраваць выдатную гульню, 10 жніўня 2014 года стаў героем матча супраць салігорскага «Шахцёра», калі парыраваў два пенальці, дзякуючы чаму гомельскі клуб перамог 1:0. У студзені 2015 года, разарваўшы кантракт з «Гомелем», стаў іграком футбольнага клуба «Мінск»[6]. У «Мінску» замацаваўся як асноўны брамнік, правёў ад пачатку да канца ўсе матчы сезона 2015. У лютым 2016 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[7]. У сезоне 2016 згуляў ва ўсіх матчах каманды, дапамог «Мінску» заняць чацвёртае месца ў чэмпіянаце, усталяваўшы новы рэкорд — правёў 19 «сухіх» матчаў у чэмпіянаце за сезон. Па выніках сезона быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі. У студзені 2017 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[8]. Пасля няўдалай гульні Сяргея Ігнатовіча ў першым матчы сезона (2:2 супраць брэсцкага «Дынама» ў Кубку Беларусі) Клімовіч заняў месца асноўнага брамніка. Аднак, 27 ліпеня 2017 года ўжо памылкі Клімовіча прывялі да паражэння ў Лізе Еўропы ад кіпрскага АЕКа (0:2), пасля чаго Ігнатовіч вярнуўся ў асноўны склад, а Клімовіч заставаўся другім брамнікам. Толькі ў канцы сезона, з-за траўмы Ігнатовіча, Андрэй зноў стаў з’яўляцца на полі. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[9]. У студзені 2018 года падпісаў двухгадовае пагадненне з салігорскім «Шахцёрам»[10]. Стаў асноўным брамнікам і капітанам салігорскай каманды. У сакавіку 2019 года на два гады падоўжыў кантракт з салігорцамі[11]. У жніўні 2019 года перайшоў у клуб расійскай Прэм’ер-лігі «Арэнбург»[12]. Стаў асноўным брамнікам каманды, але не выратаваў яе ад вылету ў ФНЛ па выніках сезона 2020/21. У чэрвені 2021 года стла вядома, што «Арэнбург» не будзе падаўжаць кантракт з брамнікам[13]. У ліпені 2021 года папоўніў склад краснадарскай «Кубані», якая выйшла ў ФНЛ[14]. Спачатку гуляў у стартавым складзе, пасля апынуўся на лаўцы запасных. У лістападзе 2021 года быў выстаўлены клубам на транфер[15], у выніку застаўся ў камандзе, але на поле ўжо не выхадзіў. У чэрвені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Кубань»[16]. У жніўні 2022 года стаў іграком ульянаўскай «Волгі»[17], дзе замацаваўся ў складзе. У чэрвені 2023 года, нягледзячы на вылет «Волгі» ў Другую лігу, падоўжыў кантракт з клубам на наступны сезон[18]. Па заканчэнні сезона 2023/24 пакінуў каманду. У жніўні 2024 года далучыўся да «Іслачы»[19]. Міжнародная кар’ераУпершыню быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі ў жніўні 2014 года[20], пасля паспяховай гульні за «Гомель», але тады так і не дэбютаваў за яе. Пасля выклікаўся ў зборную ў якасці іграка «Мінска», звычайна быў трэцім брамнікам. 12 чэрвеня 2017 года дэбютаваў у зборнай, правёўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Новай Зеландыі (1:0). Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia