Аляксандр Уладзіміравіч Шасцюк
Аляксандр Шасцюк (нар. 5 чэрвеня 2002, Брэст) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Іслач» і моладзевай зборнай Беларусі. Клубная кар’ераВыхаванец брэсцкага «Дынама», дзе спачатку выступаў за юнацкія каманды, а ў 2019 годзе пачаў выступаць за дубль. У 2020 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, але так і не згуляў за яе. У пачатку 2021 года, пасля таго як большасць ігракоў пакінула «Дынама», стаў трэніравацца з асноўным складам. У лютым 2021 года падпісаў новы трохгадовы кантракт з клубам[4]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 14 сакавіка 2021 года ў матчы першага тура супраць рэчыцкага «Спадарожніка» (4:0), дзе адзначыўся голам. У далейшым замацаваўся ў аснове дынамаўцаў, гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У студзені 2022 года выкупіў свой кантракт у «Дынама» і пакінуў Брэст[5]. Хутка падпісаў двухгадовае пагадненне з клубам «Ніжні Ноўгарад» з расійскай Прэм’ер-лігі[6]. Пачынаў разам з ніжагародскай камандай рыхтавацца да сезона, але ў лютым стаў трэніравацца з рыжскім РФШ, які неўзабаве арандаваў нападніка[7]. У рыжскім клубе выступаў за другую каманду, за асноўны склад так і не выйшаў на поле. У ліпені 2022 года вярнуўся ў брэсцкае «Дынама», падпісаўшы кантракт да канца сезона[8]. У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў брэсцкі клуб[9] і хутка папоўніў склад барысаўскага БАТЭ[10]. У сакавіку 2024 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з барысаўчанамі[11] і перайшоў у «Іслач»[12]. Міжнародная кар’ераУ сакавіку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы, у трох матчах адзначыўся двума галамі. 26 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Арменіі (2:1) і быў заменены ў другім тайме. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Спасыклі |
Portal di Ensiklopedia Dunia