Яўген Аляксандравіч Юдчыц
Яўген Юдчыц (нар. 25 лістапада 1996, Бяроза) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Іслач». Клубная кар’ераВыхаванец ДЮСШ-1 горада Бяроза, дарослую кар’еру пачаў у 2014 годзе ў складзе мінскай «Зоркі-БДУ» ў якасці нападніка. У 2015 годзе пераважна выхадзіў на замену, з ліпеня стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе, аднак з верасня перастаў з’яўляцца на полі з-за траўмы. Сезон 2016 пачынаў у стартавым складзе, але ў ліпені зноў атрымаў траўму і выбыў да чэрвеня 2017 года (на гэты час каманда змяніла назву на «Энергетык-БДУ»). Неўзабаве пасля вяртання зноў стаў іграком асноўнага складу. У 2018 годзе быў трывалым іграком стартавага складу, забіў 13 галоў у Першай лізе і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. У Вышэйшай лізе застаўся адным з асноўных ігракоў «студэнтаў», аднак часцей стаў гуляць як паўабаронца або флангавы абаронца. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[3], у пачатку сезона 2021 стаў капітанам каманды. У ліпені 2021 года пакінуў «Энергетык-БДУ»[4]. Неўзабаве стаў трэніравацца з брэцкім «Дынама» і падпісаў кантракт з клубам[5]. Замацаваўся ў стартавым складзе брэсцкай каманды на пазіцыі абаронцы. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з дынамаўцамі[6]. У 2022 годзе заставаўся асноўным іграком «Дынама», у лістападзе 2022 года атрымаў цяжкую траўму, з-за якой выбыў на некалькі месяцаў[7] і прапусціў перадсезонную падрыхтоўку ў пачатку 2023 года. У сакавіку 2023 года падоўжыў кантракт з брэсцкім клубам[8]. Летам 2023 года аднавіў трэніроўкі з асноўнай камандай дынамаўцаў[9], з верасня стаў з’яўляцца на полі. У снежні 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клуб[10], пасля чаго падтрымліваў форму з «Энергетыкам-БДУ»[11]. У лютым 2024 года далучыўся да «Іслачы» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[12]. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia