Глеб Міхайлавіч Роўда
Глеб Роўда (нар. 4 чэрвеня 2002, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Іслач» і моладзевай зборнай Беларусі. Клубная кар’ераВыхаванец мінскага «Дынама», некаторы час займаўся ў акадэміі французскага «Меца»[3], аднак пасля вярнуўся ў беларускі клуб, дзе з 2019 года стаў выступаць за дубль, а на наступны год стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. У ліпені 2020 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[4]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 кастрычніка 2020 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з бабруйскай «Белшынай» (3:1). У сезоне 2021 годзе гуляў за дубль, зрэдку з’яўляўся на лаўцы запасных асноўнай каманды. З пачатку 2022 года трэніраваўся з «Іслаччу», якая ў сакавіку арандавала паўабаронцу[5]. У складзе прысталічнай каманды пераважна выхадзіў на замену. Па заканчэнні сезона 2022 вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[6]. У студзені 2023 года стаў трэніравацца з асноўным складам дынамаўцаў[7], аднак неўзабаве перайшоў у «Іслач» на трывалай аснове, падпісаўшы двухгадовы кантракт[8]. У лютым 2024 года падоўжыў дзейны кантракт з клубам да студзеня 2026 года[9]. Міжнародная кар’ераУ кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы. У кастрычніку 2019 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы. 21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Расіі (1:6). Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia