Дзмітрый Яўгенавіч Сібілёў
Дзмітрый Сібілёў (нар. 23 ліпеня 2000, Брэст) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Іслач». Клубная кар’ераВыхаванец брэсцкага «Дынама», з 2017 года пачаў выступаць за дубль клуба, дзе адразу замацаваўся ў стартавым складзе. 29 ліпеня 2018 года дэбютаваў за «Дынама» ў матчы Кубка Беларусі супраць «Клецка» (2:2, пен. 2:1), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У жніўні 2018 года перайшоў у брэсцкі «Рух»[4], дзе стаў гуляць у аснове, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. Па выніках сезона 2019 дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. У 2020 годзе стаў гуляць пераважна за дубль «Руха», у асноўнай камандзе звычайна заставаўся на лаўцы запасных. 28 чэрвеня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Белшыны» (3:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Крумкачы»[5], дзе стаў трывала з’яўляцца на полі. У студзені 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Рух»[6]. Неўзабаве стаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і ў лютым быў арандаваны гэты клубам[7]. У складзе дынамаўцаў звычайна заставаўся на лаўцы запасных, зрэдку выхадзіў на замену ў канцы матча. У ліпені 2021 года на правах арэнды далучыўся да «Смаргоні»[8], дзе стаў часцей выхадзіць у стартавым складзе. У лістападзе 2021 года вярнуўся ў «Рух»[9], аднак у студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з клубам[10]. У пачатку 2022 года праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», а ў сакавіку стаў іграком наваполацкага «Нафтана»[11]. Замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. Па заканчэнні сезона 2022 пакінуў «Нафтан»[12] і адправіўся на прагляд у «Іслач»[13], у студзені 2023 года падпісаў кантракт з гэтым клубам[14]. Міжнародная кар’ера26 сакавіка 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць Літвы (1:0). Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia