Андрэй Пятровіч Звягінцаў
Андрэ́й Пятро́віч Звя́гінцаў (руск.: Андре́й Петро́вич Звя́гинцев; 6 лютага 1964) — расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр. БіяграфіяНарадзіўся ў Новасібірску. Тамсама ў 1984 годзе скончыў акцёрскі факультэт тэатральнай вучэльні (майстэрня Л. Бялова). У далейшым пераехаў у Маскву, дзе ў 1990 годзе скончыў акцёрскі факультэт ГІТІСа (майстэрня Я. Лазарава). У далейшым удзельнічаў у тэатральных пастаноўках («Гульня ў класікі» (1993), «Месяц у вёсцы» (1997)), здымаўся ў кіно ў эпізодах. У 2000 дэбютаваў як рэжысёр. Найбольшую вядомасць атрымаў пасля выхаду фільма «Вяртанне» (2003), які атрымаў дзве кінапрэміі «Ніка», двух «Залатых ільвоў» (як найлепшы фільм і найлепшы рэжысёрскі дэбют), двух «Залатых арлоў». Быў жанаты з актрысай Ірынаю Грынёвай. Пражылі разам 6 гадоў, пасля чаго разлучыліся. Фільмаграфія
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia