Аляксей Яфімавіч Учыцель
Аляксей Яфімавіч Учыцель (руск.: Алексе́й Ефи́мович Учи́тель, нар. 31 жніўня 1951, Ленінград) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, народны артыст Расійскай Федэрацыі (2002), мастацкі кіраўнік кінастудыі «Рок». БіяграфіяНарадзіўся 31 жніўня 1951 у Ленінградзе ў сям’і рэжысёра-дакументаліста Яфіма Учыцеля. У 1975 годзе скончыў УДІК, працаваў на Ленінградскай студыі дакументальных фільмаў. У 1990 годзе заснаваў сваю кінастудыю «Рок». Дэбютам у якасці рэжысёра гульнявых фільмаў стаў фільм «Манія Жызелі». У 2000 годзе ён атрымаў прэмію «Ніка», Гран-пры «Кінатаўра» і намінацыю на «Крыштальны глобус» за фільм «Дзённік яго жонкі». У 2002 годзе стаў народным артыстам Расіі. Фільм 2005 года «Космас як прадчуванне» атрымаў галоўны прыз XXVII ММКФ — «Залатога Святога Георгія» і прэмію «Залаты арол» за лепшую рэжысёрскую працу. З 2010 года — прэзідэнт Міжнароднага Кінафестывалю дакументальнага, кароткаметражнага ігравога і анімацыйнага кіно «Пасланне да Чалавека» («Message to Man») у Санкт-Пецярбургу. З’яўляецца членам Прэзідыума Расійскай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў «Ніка». Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia