Антон Андрэевіч Смольскі
Анто́н Андрэ́евіч Смо́льскі (нар. 16 снежня 1996, в. Пясочнае[2], Капыльскі раён) — беларускі біятланіст. Сярэбраны прызёр XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 у індывідуальнай гонцы. БіяграфіяБіятлонам займаецца з 12 гадоў. Выхаванец Капыльскай СДЮШАР, першы трэнер — Анатоль Сянюк. Неаднаразова станавіўся прызёрам дзіцячых і юнацкіх рэспубліканскіх спаборніцтваў. Скончыў сярэднюю школу № 2 імя Ц. Гартнага г. Капыля і аўтатрактарны факультэт БНТУ завочна (2019)[3][4]. У 2014 годзе трапіў у юніёрскую каманду Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы»[4]. Член нацыянальнай зборнай Беларусі па біятлоне з 2017 года. Спартсмен-інструктар Спартыўнага камітэта Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь з 2018 года. У 2023 годзе стаў заслужаным майстрам спорту Рэспублікі Беларусь[5]. Разведзены, мае дачку ад першага шлюба. Спартыўная кар’ераЗ 2015 года ўдзельнічаў у міжнародных спаборніцтвах сярод юніёраў. У лютым 2017 года заваяваў бронзавы медаль на юніёрскім чэмпіянаце свету ў Брэзна-Осрблі. У пагоні на дыстанцыі 12,5 км з чатырма агнявымі рубяжамі пяць разоў даў пудла, але дзякуючы добрай хуткасці змог утрымацца ў тройцы прызёраў[6]. У тым жа годзе на летнім чэмпіянаце свету сярод юніёраў заваяваў бронзу ў змяшанай эстафеце. Станавіўся прызёрам этапа юніёрскага Кубка IBU ў эстафеце. У сезоне 2016/17 дэбютаваў у спаборніцтвах сярод дарослых на Кубку IBU. Лепшы вынік па стане на сакавік 2020 года — 14-е месца ў гонцы пераследу. Прымаў удзел у Чэмпіянаце Еўропы 2018 года, заняў 57-е месца ў спрынце. На Кубку свету дэбютаваў у лістападзе 2017 года на этапе ў Эстэрсундзе ў змешанай эстафеце, заняў са сваёй зборнай 11-е месца. Першую асабістую гонку правёў у снежні 2017 года на этапе ў Ансі, заняў 90-е месца ў спрынце. Увайшоў у склад беларускай зборнай на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года, да таго часу правёў толькі дзве асабістыя гонкі Кубка свету і не набіраў у іх ачкоў. На Алімпіядзе заняў 35-е месца ў спрынце, 33-е — у гонцы пераследу і восьмае — у эстафеце[7]. На Чэмпіянаце свету 2020 года найлепшым ягоным вынікам стала 15-е месца ў спрынце. На час выступлення на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года Антон Смольскі лічыўся лідарам нацыянальнай каманды. Ён заняў другое месца у індывідуальнай гонцы на 20 кіламетраў з чатырма агнявымі рубяжамі, не дапусціўшы пры стральбе ніводнага промаху. Ягоны медаль стаў першай узнагародай беларускіх атлетаў на гэтых спаборніцтвах і першым з 2010 года медалём мужчынскай зборнай Беларусі па біятлоне[8]. Вынікі выступленняў
Палітычныя поглядыПадпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння апазіцыйных пратэстаў у 2020 годзе[9]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia