Апраметная (п’еса)
«Апраметная» (другая назва — Зруйнаваная цемра) — п’еса беларускага драматурга Васіля Шашалевіча, напісаная прыкладна да 1924 і пастаўленая Беларускай тэатральнай студыяй В. Смышляева ў Маскве 16 мая 1925 на III з’ездзе Саветаў СССР. У 1926 і 1927 гадах ставілася на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску. Ставіла за мэту паказаць працэс духоўнага і сацыяльнага разняволення беларускага народа. Поўны тэкст твора не знойдзены. СюжэтЗлы чараўнік выкраў і ўсыпіў адвечным сном прыгажуню Алёнку. Малых дзяцей, што выпадкова сустрэлі ў лесе чараўніка, ён ператварыў у сабак «і па-сабачаму брахаць прымусіў». У выніку ўся краіна замёрла ў здранцвенні: «дзяцей ён скраў — і мова родная цяпер чужою стаць павінна». З бяды Алёнку, дзяцей і краіну вызваляюць волат Янка і тры віцязі — яны разбураюць царства чараўніка. Крытыка26 мая 1925 у газеце «Правда» была апублікавана рэцэнзія з станоўчым водгукам на прэм’еру п’есы. У ёй падкрэсліваўся казачны характар відовішча, дзе лесавік зачароўвае дзяўчыну Аленку і яшчэ дваіх малых дзетак, а добры віцязь выводзіць іх у ясны свет[1]. Зрэшты, у газеце гаварылася, што пакуты герояў і іх цудоўнае вызваленне атаясамліваецца «з прыгнечанасцю Беларусі ў царскія часы і вызваленнем ад яго ў нашу пару»[2]. З узмацненнем таталітарных тэндэнцый у адносінах да нацыянальных рэспублік стаўленне афіцыйнай крытыкі да п’есы значна пагоршылася[3]. У сваю чаргу, В. Вольскі сцвярджаў, што такія «містычныя» пастаноўкі гледачу не зразумелыя і не патрэбныя, а галоўная ідэя спектакля цалкам двухсэнсоўная[4]. М. Модэль у сваёй працы «Тэатр і драматургія» адзначаў, што: «Апраметная была разлічана на задавальненне ідэйных запатрабаванняў і рэакцыйных густаў нацыяналістычных колаў беларускай інтэлігенцыі; п’еса дарэшты прасякнута містыкай і яскрава выражанай нацдэмаўскай ідэалогіяй»[5]. У 1927 годзе п’еса была знята з рэпертуара Беларускага дзяржаўнага тэатра ў Віцебску. ПастаноўкаСпектакль 16 мая 1925 быў багаты на музыку (у ім гучалі мелодыі А. Грачанінава[6]), светлавыя эфекты, танцы, пантаміму. Ролі выконвалі Л. Мазалеўская, А. Лонгіна, А. Гепнер, А. Лагоўская (Аленка), К. Саннікаў (віцязь), А. Ільінскі (чарот) і С. Станюта (ведзьма). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia