Асташынскае ўзброенае паўстаннеАсташынскае ўзброенае паўстанне — паўстанне сялян, якое адбылося ў сакавіку 1932 года. Сяляне вёскі Асташына Навагрудскага павета і наваколля спалілі маёнткі памешчыка, сядзібы мясцовага асадніка і гандляра за тое, што тыя куплялі на аукцыёне канфіскаваныя ў сялян за нявыплату падаткаў пажыткі. Паліцыя арыштавала завадатараў выступлення, але сяляне пад кіраўніцтвам свайго камітэту адбілі іх, захапілі зброю і пачалі перастрэлку з паліцыяй. Улады жорстка расправіліся з паўстанцамі: паводле пастановы надзвычайнага суда 5 ліпеня 1932 г. сяляне І. Бахар, А.Гаўраш, А.Малец, В.Стасевіч былі павешаны, пяць чалавек атрымалі пажыццёвае зняволенне, 44 чалавекі атрымалі па 5—6 гадоў турмы[1]. За савецкім часам у вёсцы ўстаноўлены памятны знак да падзеі. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia