Барцянскае выступленне сялян (1802—1804)Барцянскае выступленне сялян 1802 — 1804. Пачалося вясной 1802 г. у Барцянскім старостве Лідскага павета. Сяляне 5 вёсак, спасылаючыся на тое, што да гэтага яны плацілі толькі чынш і не адбывалі адработачных павіннасцей, адмовіліся выконваць паншчыну і шарваркі, накладзеныя арандатарам. Праз свайго паверанага селяніна М. Цыбульскага яны падалі на імя цара прашэнне аб вызваленні ад паншчыны і інш. работ. Аднак Цыбульскі быў арыштаваны, а прашэнне засталося без адказу. Вясной 1803 г. сяляне не вйшлі на працу, і палі ў маёнтку не былі засеяны. У староства прыбыў лідскі земскі камісар з атрадам паліцэйскіх і салдат. У адказ на пагрозы ужыць зброю больш за 200 сялян пакінулі вёскі і пахаваліся ў навакольных лясах і балотах. У жніўні 1803 г. па распараджэнні губернатара ў староства прыбыла рота салдат, якая была размешчана на пастой па сялянскіх хатах, «выядаючы ў іх апошні леб і жывёлу». «Завадатары» выступлення былі арыштаваны і засуджаны. Аднак у маі 1804 г. сяляне зноў адмовіліся падпарадкоўвацца, перасталі апрацоўваць не толькі землі арандатара, але і свае надзелы. Хваляванне задушаны ваеннай сілай. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia