Давыд-Гарадоцкае паўстанне

Давыд-Гарадоцкае паўстанне — выступленне сялян і гараджан у 16481650 гг., y час казацка-сялянскай вайны (1648—1651).

Пачалося 13 кастрычніка 1648 года выступленнямі сялян вёсак Будымлі, Бухлічы, Варані, Векаровічы, Старое Сяло, Струга, гараджан Давыд-Гарадка, мястэчка Гарадзец. Паўстанцы на чале з войтам Давыд-Гарадка Іванам Багдашэвічам (выбраны палкоўнікам) стваралі атрады на казацкі ўзор. У кастрычніку — снежні 1648 паўстанне ахапіла ўсю Давыд-Гарадоцкую воласць і суседнюю частку Пінскага павета. Сяляне грамілі маёнткі феадалаў, знішчалі дакументы на правы іх уладанняў і інш. Паўстанне працягвалася больш за 2 гады, задушана войскамі Рэчы Паспалітай.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya