Аўстралійскі універсітэт Нотр-Дам
Аўстралійскі універсітэт Нотр-Дам (англ.: The University of Notre Dame Australia) — аўстралійская дзяржаўная каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, сядзіба якой месціцца ў горадзе Перт у штаце Заходняя Аўстралія. Агульная характарыстыкаУніверсітэт названы ў гонар установы-заснавальніка, Універсітэта Нотр-Дам у Злучаных Штатах, які адыграў значную ролю ў развіцці ўніверсітэта і захоўвае месца ў яго савеце. Нягледзячы на тое, што абодва ўніверсітэты з'яўляюцца асобнымі ўстановамі, яны гістарычна падтрымлівалі цесныя адносіны і садзейнічалі абмену супрацоўнікамі і студэнтамі з моманту свайго стварэння. Абодва ўніверсітэты дазваляюць студэнтам вучыцца за мяжой у другім універсітэце з захаваннем адзнак і без спагнання дадатковай платы за навучанне. Кампус універсітэта ў Перце адметны сваёй архітэктурай у познім геаргіянскім, віктарыянскім і эдвардыянскім стылі. Структура
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia