Квінслендскі ўніверсітэт
Квінслендскі ўніверсітэт (англ.: University of Queensland) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, сядзіба якой месціцца ў горадзе Брысбен у штаце Квінсленд. Агульная характарыстыкаГалоўны кампус займае большую частку прыгарада Сент-Люсія на беразе ракі на паўднёвы захад ад цэнтральнага дзелавога раёна Брысбена. Іншыя кампусы і аб'екты ўніверсітэта размешчаны па ўсім Квінслендзе, найбуйнейшымі з якіх з'яўляюцца кампус Гатан і медыцынская школа Майн. Замежныя ўстановы ўніверсітэта ўключаюць офіс у Вашынгтоне і клінічную школу ў Луізіяне ў ЗША. Універсітэт аб'ядноўвае больш за 100 навукова-даследчых інстытутаў і цэнтраў, такія як Інстытут малекулярнай біянавукі, Аўстралійскі даследчы і тэхналагічны цэнтр Boeing, Аўстралійскі інстытут біяінжынерыі і нанатэхналогій, Цэнтр устойлівых інжынерных інавацый і інш. Універсітэт мае сярод сваіх выпускнікоў і былых супрацоўнікаў двух лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі (Пітэр Чарлз Догерці і Джон Харсаньі), больш за 100 алімпійцаў, якія выйгралі мноства залатых медалёў. Структура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia