Мельбурнскі ўніверсітэт
Мельбурнскі ўніверсітэт (англ.: University of Melbourne) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Мельбурн у штаце Вікторыя. Агульная характарыстыкаЗаснаваны ў 1853 годзе, гэта другі старэйшы ўніверсітэт Аўстраліі і самы стары ў штаце Вікторыя. Яго галоўны кампус размешчаны ў Парквіле, унутраным прыгарадзе на поўнач ад цэнтральнага дзелавога раёна Мельбурна, некалькі іншых кампусаў размешчаны па ўсім штаце. Універсітэт звязаны са шматлікімі інстытутамі і навукова-даследчымі цэнтрамі, у тым ліку з інстытутам медыцынскіх даследаванняў, інстытутам неўралогіі і псіхічнага здароўя, інстытутам прыкладных эканамічных і сацыяльных даследаванняў і інш. Чатыры аўстралійскія прэм'ер-міністры і пяць генерал-губернатараў скончылі гэты ўніверсітэт. Восем лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі выкладалі, вучыліся і праводзілі ласледаванні ў ім — больш, чым у будзь-якім іншым аўстралійскім універсітэце. Структура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia