Канберскі ўніверсітэт
Канберскі ўніверсітэт (англ.: University of Canberra) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Канбера. Агульная характарыстыкаВучэльня была заснавана ў 1967 годзе як каледж. Камень у падмурак новай вучэльні быў закладзены прэм'ер-міністрам Джонам Гортанам 28 кастрычніка 1968 года. У 1990 годзе каледж атрымаў статус універсітэта і сучасную назву. Галоўны кампус знаходзіцца ў прыгарадзе Канберы прыкладна за 8 км на паўночны захад ад цэнтра горада. З 2002 па 2005 год меўся таксама другі кампус у Брысбене. У адрозненне ад Аўстралійскага нацыянальнага ўніверсітэта, які таксама знаходзіцца ў Канберы, Канберскі ўніверсітэт больш арыентаваны на практыка-арыентаванае навучанне, а не на даследаванні. Структура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia