Адэлаідскі ўніверсітэт
Адэлаідскі ўніверсітэт (англ.: University of Adelaide) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Адэлаіда у штаце Паўднёвая Аўстралія. Агульная характарыстыкаЗаснаваны ў 1874 годзе, гэта трэці па велічыні універсітэт у Аўстраліі. Галоўны кампус універсітэта размешчаны ў цэнтры горада Адэлаіда, побач з Мастацкай галерэяй Паўднёвай Аўстраліі, Музеем Паўднёвай Аўстраліі і Дзяржаўнай бібліятэкай Паўднёвай Аўстраліі. Універсітэт мае чатыры кампусы, тры ў Паўднёвай Аўстраліі і адзін у Мельбурне, штат Вікторыя. Універсітэт звязаны з 5 лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі (з якіх 3 з'яўляюцца выпускнікамі ўніверсітэта), якія складаюць адну траціну ад агульнай колькасці лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі з Аўстраліі. Структура
Вядомыя выпускнікі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia