Універсітэт імя Ч. Ла-Троба
Універсітэт імя Ч. Ла-Троба (англ.: La Trobe University) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, сядзіба якой месціцца ў горадзе Мельбурн у штаце Вікторыя. Агульная характарыстыкаУніверсітэт быў заснаваны ў 1967 годзе, стаўшы трэцім універсітэтам штата Вікторыя і дванаццатым універсітэтам Аўстраліі. Названы ў гонар Чарлза Ла-Троба, першага губернатара штата Вікторыя, а дэвіз універсітэта, «Хто шукае — той знойдзе», узяты з сямейнага дэвізу Ла-Тробаў. Першы і галоўны кампус універсітэта размешчаны ў агламерацыі Мельбурна, у яго паўночным прыгарадзе Бандура. Гэта самы вялікі кампус у краіне, які займае больш за 267 гектараў. У 2015 годзе ён быў уключаны ў ТОП-100 лепшых універсітэтаў свету ўзростам да 50 гадоў. Структура
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia