Барысы (Брэсцкі раён)
Барысы́[1] (трансліт.: Barysy, руск.: Борисы) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета. Размешчаны за 54 км на поўдзень ад Брэста, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца. У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтр — г.п. Дамачава). ГісторыяУ XIX стагоддзі невялікая вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Дамачава. Паводле матэрыялаў 1858 года ўласнасць князёў Вітгенштэйнаў. У 1870 годзе адносілася да Падлужскай сельскай грамады. У 1897 годзе прыселак, працавала карчма. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Дамачаўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР, у калгасе «Беларусь» (цэнтр — г.п. Дамачава). У Вялікую Айчынную вайну загінулі 9 вяскоўцаў, 3 прапалі без вестак. Да 8 верасня 1959 года ў складзе Ліпінкаўскага сельсавета[2]. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia