Ляплёўка
Ляплёўка[1] (трансліт.: Liaplioŭka, руск.: Леплёвка) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета. Размешчана за 42 км на поўдзень ад Брэста, на рацэ Капаеўцы (прыток Заходняга Буга), на аўтадарозе Брэст — Тамашоўка. У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтр — гарадскі пасёлак Дамачава). ГісторыяУ XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў маёнтак Дамачава, якім валодаў князь Вітгенштэйн; 196 мужчын, 108 жанчын. У 1875 годзе ў вёсцы быў пабудаваны з цэглы сядзібны дом, акружаны пейзажным паркам плошчай 7 га. У 1886 годзе працавалі вадзяны млын і лесапільня. У 1890 годзе сяляне вёскі ў Клейнікаўскім сельскагаспадарчым таварыстве, якое мела 368,7 дзесяцін зямлі. У 1897 годзе дзейнічала школа граматы, хлебазапасны магазін, 2 вадзяныя млыны, карчма. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Дамачаўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У ліпені 1933 года ў вёсцы адбылося выступленне сялян супраць падатковага прыгнёту. З 1939 года ў складзе БССР. У 1940 годзе ў складзе Дамачаўскага раёна, цэнтр сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну фашысты знішчылі 54 двары, загубілі 15 мірных жыхароў; 25 вяскоўцаў загінулі на фронце, 3 — у партызанах. 23 верасня 1942 года гітлераўцы вывезлі з Дамачаўскага дзіцячага дома 55 дзяцей разам з выхавацельніцай П. Грахольскай і расстралялі іх каля в. Ляплёўка. У 1956 годзе аднесена да Брэсцкага раёна ў сувязі з ліквідацыяй Дамачаўскага раёна. Да 1957 года цэнтр Ляплёўскага сельсавета[2]. З 1959 года ў складзе саўгаса «Дамачаўскі». Насельніцтва
Інфраструктура
Славутасці
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia