Дамачаўскі сельсавет
Дамачаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Дамачава. Гісторыя15 студзеня 1940 года ўтвораны Дамачаўскі пасялковы савет у складзе Дамачаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 3 чэрвеня 1957 года да Дамачаўскага пассавета былі далучаны вёскі Ляплёўка, Кабёлка і Дубіца скасаванага Ляплёўскага сельсавета[1]. 8 верасня 1959 года ў склад пассавета са скасаванага Ліпінкаўскага сельсавета перададзены населеныя пункты Багданы, Барысы, Дамброўка, Лашнева, Ліпінкі, Падлужжа, Шыкілі[2]. 7 лютага 1972 года скасаваны вёскі Дамброўка і Лашнева[3]. 18 снежня 1972 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Чэрскага сельсавета (вёскі Гута, Дубок, Навасады, Рудня і Чэрск)[4]. 17 верасня 2013 года Дамачаўскі пасялковы савет быў пераўтвораны ў сельсавет без тэрытарыяльных змен[5]. СкладУ склад сельсавета ўваходзяць 15 населеных пунктаў:
НасельніцтваНасельніцтва паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў, без Дамачава) — 1854 чалавекі[6], з іх 88,5 % — беларусы, 6,5 % — украінцы, 4,3 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 2794 чалавекі[8]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia