Барыс Уладзіміравіч Святлоў
Барыс Уладзіміравіч Святлоў (нар. 28 лютага 1958, Мінск) — беларускі грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (2008-2012), міністр культуры Рэспублікі Беларусь (2012—2017). БіяграфіяБарыс Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1958 годзе ў Мінску. У 1980 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І. Леніна. У 1980—1989 гадах — старшы лабарант, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР. У 1989—1990 гадах — член рэдакцыйнай калегіі кіравання мастацтваў Міністэрства культуры БССР. У 1990—1991 гадах — памочнік міністра культуры БССР. У 1991—1994 гадах — намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь. З мая 1994 года па снежань 1994 года — начальнік аддзела кінавідэамастацтва Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь. Са студзеня 1995 года па жнівень 1995 года — намеснік дырэктара фінансава-інвестыцыйнай кампаніі «Фінансы і актывы». У 1995—1998 гадах — намеснік дырэктара, дырэктар Фонду падтрымкі беларускай культуры. У 1998—2003 гадах — начальнік аддзела кінавідэапрадукцыі, начальнік аддзела арганізацыі інфармацыі, намеснік дырэктара дзяржаўнай установы «Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь». У 2003—2008 гадах — рэктар прыватнай установы адукацыі «Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва». У 2008—2012 гадах — рэктар установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў». 16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.[1], а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра[2]. 28 верасня 2017 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вызвалены ад пасады міністра культуры Беларусі[3]. МеркаванніСа слоў былой старшыні ўпраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Наталлі Задзяркоўскай, Барыс Святлоў «не мог адстаяць наверсе нейкі праект, які там не падабаўся». Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia