Уладзімір Фёдаравіч Матвяйчук
Уладзімір Фёдаравіч Матвяйчук (нар. 1950, Шуміліна, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. У 2005—2009 гг. — міністр культуры Рэспублікі Беларусь. БіяграфіяУ 1975 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут, у 1984 годзе — Мінскую вышэйшую партыйную школу. У 1968—1969 гадах працаваў у Баранькаўскай СШ, Сіроцінскай васьмігадовай школе ў Шумілінскім раёне. У 1969—1971 гадах служыў у Чырвонай Арміі. У 1975—1979 гадах — лектар Касцюковічскага райкама КПБ, у 1979—1982 гадах — загадчык аддзела прапаганды і агітацыі. Хоцімскага райкама КПБ. У 1984—1988 гадах — намеснік старшыні Хоцімскага райвыканкама. З 1988 года — дырэктар Полацкага ПТВ № 233 хімікаў. З 1995 года працаваў на ААТ «Полацк-Шкловалакно» канцэрна «Белнафтахім» дырэктарам па кадрах і ідэалагічнай рабоце. З 2004 года — старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. У 2005—2009 гг. — міністр культуры Рэспублікі Беларусь. З чэрвеня 2009 — памочнік Прэзідэнта РБ. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia