Белая Русь (заказнік)
Белая Русь — рэспубліканскі ландшафтны заказнік у Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Створаны ў 2015 годзе для захавання ў натуральным стане рэдкіх прыродных ландшафтаў, каштоўных лесараслінных згуртаванняў, рэдкіх відаў раслін і жывел. Гісторыя29 верасня 2004 года ў Лагойску адбылося грамадскае абмеркаванне пытання аб стварэнні нацыянальнага парка «Белая Русь» з мэтай захавання і аднаўлення каштоўных прыродных ландшафтаў і развіцця экалагічнага турызму[1]. Аднак прапанова не была падтрымана мясцовымі жыхарамі і ўладамі[2]. Створаны 4 лютага 2015 года пастановай №71 Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[3]. Новаствораны заказнік пашырыў межы біялагічнана мікразаказніка мясцовага значэння «Козырскі», афіцыйна створанага ў 1980-х гадах[4]. ГеаграфіяПлошча заказніка складае 4460 га. Тэрытарыяльна ён размешчаны на Плешчаніцкім узвышшы і адносіцца да зямель ляснога фонду Казырскага і Юркавіцкага лясніцтваў Лагойскага лесхоза[5]. З'яўляецца часткай Хатынскага лесу. Заказнік вылучаецца рэдкімі прыроднымі ландшафтамі з дамінаваннем дробна- і сярэднеўзгорыстых камава-марэнных ландшафтаў з хвойнымі і дробналіставымі лясамі на дзярнова-падзолістых глебах. 389,9 га тэрыторыі займаюць каштоўныя біятопы і экалагічныя сістэмы (8,7% ад агульнай плошчы заказніка), якія валодаюць высокай біялагічнай разнастайнасцю, служаць рэзерватам для дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, змешчаных у Чырвонай кнізе Рэспублікі Беларусь[6]. ФаўнаНа тэрыторыі заказніка выяўлены 11 відаў раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі: баранец звычайны, чына гарохападобная, прастрэл шыракалісты, неатыянта клабучковая, лілея кучаравая, ядранец беспрыкветнічкавы, змеегалоўнік Руйша, гайнік іржавы і інш[7]. АховаУ асобных выдзелах уведзены забароны на суцэльныя і палосна-паступовыя высечкі галоўнага карыстання. Забаронены прамысловы збор ягад і грыбоў, дзейнічаюць і некаторыя іншыя абмежаванні[4]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia