Прастрэл шыракалісты
Прастрэл шыракалісты, Сон раскрыты[1][2], Сон-трава, Сон звычайны[3] (Anemone patens, Pulsatilla patens ці Pulsatilla latifolia[4]) — від кветкавых раслін з роду Кураслеп, сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae). Паводле The Plant List на 2013 год, від адносіцца да роду кураслеп, адпаведна мае назву: Anemone patens L.[5]. НазваСон раскрыты, друмель[6], сон, сон-трава, сончык[1][7][8], булдоўнік, казінае масла, курчаннік, пралеска, саксоннік[9]. Батанічнае апісанне
Расліна 7-15 см вышынёй. Карэнішча магутнае, вертыкальнае, цёмна-карычневае, шматгаловае. Каранёвае лісце на доўгіх, не густа валасістых хвосціках, у абрысе круглява-сэрцападобныя, дланепадобна-трохрассечаныя з ромбавымі глыбока-двух-трохраздзельнымі сегментамі і з клінаватымі, дзвюх-чатырохнадрэзанымі ці зубчастымі дзелькамі з вострымі, часта некалькі выгнутымі лопасцямі, у маладосці, асабліва ўнізе валасістымі, якія пазней робяцца голымі, з’яўляюцца пасля цвіцення і адміраюць восенню. Сцёблы стромкія, апранутыя густымі, адтапыранымі, мяккімі валасінкамі. Лісточкі пакрывала стромкія, падзеленыя на вузкалінейныя долі, моцна валасістыя. Кветканосы прамыя; кветкі стромкія, спачатку шыроказваночкавыя, пазней зоркава раскрытыя; калякветнік просты, шасцілісточкавы, з лісточкамі 3-4 см даўжынёй, вузка яйкападобна-завостранымі, простымі, сіне-фіялетавымі, звонку валасістымі; тычынкі шматлікія, у шмат разоў карацей лісточкаў калякветніка, жоўтыя, з іх вонкавыя ператвораныя ў стамінодзіі (нектарнікі); песцікаў шмат, з доўгім пухнатым слупком 3-5 см даўжынёй. Цвіце ў красавіку — маі. Формула кветкі: [10]. Плодзікі даўгаватыя, як і слупкі моцна валасістыя.
Арэал![]() Паўночная Еўропа: Фінляндыя (поўдзень), Швецыя (усход); Цэнтральная Еўропа: Чэхія, Германія, Венгрыя, Польшча, Славакія; Паўднёвая Еўропа: Румынія; тэрыторыя былога СССР: Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Еўрапейская частка Расіі, Украіна, Казахстан, Заходняя Сібір, Усходняя Сібір (поўдзень), Далёкі Усход; Азія: Кітай, Манголія; Паўночная Амерыка: Канада (захад Паўночна-Заходняй Тэрыторыі, Юкан, захад Антарыа, Альберта, Брытанская Калумбія, Манітоба, Саскачэван), ЗША (поўнач Ілінойса, Аёва, Мінесота, Небраска , Паўночная Дакота, Паўднёвая Дакота, Вісконсін, Каларада, Айдаха, Мантана, Вашынгтон, Ваёмінг, Нью-Мехіка, Тэхас, поўнач Юты[11]. Расце на дзярнова-падзолістай глебе ў хваёвых, хваёва-дубовых, хваёва-бярозавых лясах верасовага, бруснічнага, арляковага, імшыстага і травянога тыпаў, на верасовых пустках, баравінных схілах і ў хмызняках[12]. На Палессі і ў лесастэпе Украіны сустракаецца ў хваёвых і мяшаных лясах. Хімічны складУ свежай траве змяшчаецца протаанеманін, у сухой — біцыклічны лактан (анеманін), сапаніны[12]. ПрымяненнеВельмі дэкаратыўная расліна як пры цвіценні, так і ў пладах. Культывуецца ў кветніках (разам з іншымі відамі прастрэлу). Расліна мае лекавыя і фарбавальныя ўласцівасці. Прэпараты расліны ўжываюць як заспакаяльны і снатворны сродак[12]. У народнай медыцыне сон-трава ўжываецца ад многіх хвароб. Водны экстракт травы прастрэлу аказвае моцнае бактэрыцыднае і фунгіцыднае дзеянне і выкарыстоўваецца вонкава для найхуткага гаення ран і пры грыбковых захворваннях скуры. Адвар травы п’юць у малых дозах пры кашлю і жаночых захворваннях. Настойка травы на гарэлцы ўжываецца ў якасці расцірання пры рэўматызме. Свежую траву вараць у рускай печцы без вады і сокам, які выдзяляецца, лечаць апёкі[12]. Сінонімы
АховаЗанесены ў Чырвоныя кнігі Беларусі[13], Казахстана, Латвіі, Літвы, Украіны , Эстоніі, вялікага ліку суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, шэрагу абласцей Украіны[14][15]. Ва Украіне ахоўваюць у прыродным запаведніку «Медаборы », Нацыянальных прыродных парках «Падольскія Тоўтры », «Дзяснянска-Старагуцкім », рэгіянальных ландшафтных парках «Міжрэчанскім », «Днястроўскі каньён», шматлікіх заказніках і помніках прыроды. Колькасць памяншаецца з прычыны чалавечай дзейнасці (узворванне стэпаў, терасаванне схілаў, выпас жывёлы, зрыванне на букеты і г. д.). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia