Беркаў
Бе́ркаў[2] (трансліт.: Bierkaŭ, руск.: Берков) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Парэцкага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 12 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, у 4 км на поўнач ад Парэчча, у 14 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін. Водная сістэмаУ 1 км на ўсход — рака Пціч (прыток Прыпяці). На поўначы і захадзе — сетка меліярацыйных каналаў. За 2,2 км на паўднёвы захад — возера Овінскае. Экалогія і прыродаВакол вёскі размяшчаецца лес. Транспартная сістэмаТранспартная сувязь па прасёлкавай, а затым па аўтамабільнай дарозе Харомцы — Парэчча. ІнфармацыяПланіроўка — 2 кароткія вуліцы. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ААТ «Парэчча-Арэса» з цэнтрам у Парэччы. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вёска вядомая з XIX стагоддзя, як засценак у Бабруйскім павеце Мінскай губерні у складзе маёнтка Харомцы памешчыка Ксаверыя Восіпавіча Вішчынскага. У 1921 годзе ў вёсцы адкрыта школа. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Новае жыццё». Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у красавіку 1942 года, карнікі спалілі 5 двароў і забілі 25 жыхароў; 27 жыхароў вёскі загінулі на фронце. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia