Растаў
Ра́стаў[2] (трансліт.: Rastaŭ, руск.: Растов) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Парэцкага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 20 км на захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 223 км ад Гомеля, 13 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін. ГідраграфіяПраз вёску праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з ракой Пціч. Экалогія і прыродаНа поўдні і захадзе мяжуе з лесам. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Капцэвічы. ІнфармацыяПланіроўка складаецца з 3 кароткіх прамалінейных вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і злучаных просталінейнай вуліцай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. У складзе сельскагаспадарчага ААТ «Парэчча-Арэса» з цэнтрам у Парэччы, жывёлагадоўчая ферма. Крама. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Па дадзеных на 1897 год вёска Растаў таксама вядомая як Адальфін. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны воін». Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1942 года нямецкія акупанты спалілі 9 двароў і забілі 47 жыхароў. У магіле ахвяр фашызму, у цэнтры вёскі, пахаваны расстраляныя карнікамі ў красавіку 1942 года 4 партызанскія сям'і (14 жыхароў); у 1970 годзе ўстаноўлена стэла. 25 жыхароў загінулі на фронце. У 1966 годзе да вёскі далучаны суседні пасёлак Багданаў. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Вядомыя ўраджэнцы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia