Забалацце (Акцябрскі раён)
За́балацце[2] (трансліт.: Zabalaccie, руск.: Заболотье) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Парэцкага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 34 км на захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 237 км ад Гомеля, 27 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін. ГідраграфіяНа поўдні і захадзе меліярацыйныя каналы. Транспартная сеткаНа аўтамабільнай дарозе Ляскавічы — Харомцы — Парэчча. ІнфармацыяПланіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой з паўночнага ўсходу далучаюцца кароткая просталінейная вуліца і 3 завулкі. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. У 1987 годзе пабудавана 50 цагляных хат, у якіх змесцаваліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС месцаў. У складзе сельскагаспадарчага ААТ «Парэчча-Арэса» з цэнтрам у Парэччы, малочнатаварная ферма. Сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, бальніца сестрынскага догляду, фельчарска-акушэрскі пункт, аптэка, аддзяленне сувязі, 3 крамы. Гісторыя![]() Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як цэнтр маёнтка Забалацце, уладанне Валадзькоў. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1863 годзе адкрыта народнае вучылішча, у якім займаліся 30 хлопчыкаў. У 1885 годзе ў Ляскавіцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Ляскавіцкім сельсавеце Глускага раёна Бабруйскай акругі БССР. У 1929 годзе арганізаваны калгас. Пачатковая школа ў 1930 годзе ператворана ў сямігадовую. З 28 чэрвеня 1939 года цэнтр Ляскавіцкага сельсавета. Падчас Вялікай Айчыннай вайны жыхары стварылі партызанскі атрад імя Чапаева, які ўзначаліў старшыня калгаса А. П. Пакуш. Нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года спалілі 142 двары, забілі 192 жыхары. 5 лютага 1944 года карнікі расстралялі і спалілі яшчэ 87 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму на вул. Камарова; у 1956 годзе ўстаноўлены абеліск). У баях за вёску і наваколлі ў 1943-44 гадах загінулі 42 савецкіх салдата (пахаваны ў брацкай магіле на могілках; у 1959 годзе ўстаноўлены абеліск). 68 жыхароў загінулі на фронце. 17 лістапада 1980 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі ў вёску Ляскавічы[3]. З 27 снежня 2022 года вёска ў складзе Парэцкага сельсавета[4]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Вядомыя ўраджэнцы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia