Брама-званіца Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра![]() Бра́ма-звані́ца — набрамная званіца Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку. У цяперашні час справа і злева ад званіцы знаходзяцца царкоўныя крамы і манастырскія карпусы (1912 і 2002 гадоў). Гісторыя![]() ![]() Першая званіца на тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра была пабудавана ў 1832 годзе, пасля правядзення рамонтных работ у Спаса-Праабражэнскім храме. Гісторык А. П. Сапуноў пісаў пра яе наступнае: «Звонку, паблізу [Спаскай] царквы, уладкованы драўляны звонавы слуп з дахам». У 1834 годзе на гэтым жа месцы была пабудавана простая драўляная званіца, якая праслужыла нядоўга. Дакументы ўжо за 1868 год кажуць аб званіцы, якая спарахнела і нават пагражала падзеннем. Таму ўзнікла неабходнасць у новай і больш трывалай пабудове. У 1882 годзе над брамаю манастыра ўзвялі каменную званіцу. Пад ёй былі ўладкованыя чатыры жылыя келлі для манашак і кніжная крама. У 1898 і 1906 гадах праводзіўся рамонт званіцы. Пра далейшы лёс манастырскай званіцы можна меркаваць толькі зыходзячы з захаваных фатаграфій 1950-х гадоў, на якіх яна ўжо адсутнічае. Верагодней за ўсё, званіца была разбурана ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1992 годзе да свята 1000-годдзя Полацкай епархіі яна была рэканструявана. У 1998—1999 гадах праведзена правільная развеска званоў з падзелам іх на зазвонныя, падзвонныя і благавеснікі, а таксама ўстаноўлены пульт для званара.
АрхітэктураЗваніца вырашана цэнтрычным, вежападобным аб'ёмам — два чацверыкі, верхні з якіх завершаны звонападобным купалам з цыбулепадобнай галоўкай на высокім 8-гранным барабане ў завяршэнні. Першы ярус мае арачны праезд пад цыліндрычным скляпеннем, верхні прарэзаны высокімі арачнымі прасветамі. Ярусы вылучаны тонкапрафіляванымі карнізамі з зубчастымі фрызамі. У падножжы верхняга яруса па 4 гранях створаны прафіляваныя арачныя нішы з абразамі. Да брамы далучаны 2-павярховы мураваны жылы корпус пад вальмавым дахам — помнік архітэктуры пачатку 20 ст. 8-восевы сіметрычны галоўны фасад, расчлянёны прамавугольнымі на 1-м i лучковымі на 2-м паверхах аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі фігурнымі ліштвамі, паверхі расчлянёны філёнгавым поясам, цокаль крапаваны прамавугольнымі нішамі, вуглы — лапаткамі. ЗваныУ 2001 годзе з-за нездавальняючага гучання ранейшых званоў на ахвяраванні прыхаджан былі заказаныя і зробленыя ў Мінску на прадпрыемстве «Выдатнае ліццё» тры падзвонныя званы сярэдняй велічыні (32, 48, 80 кг). 11 сакавіка 2002 года на званіцу паднялі самы вялікі звон — святочны благавеснік вагой 330 кг. Сёння на званіцы спалучаюцца сучасныя званы мінскай фірмы «Выдатнае ліццё», а таксама званы мінулага стагоддзя завода Самгіна і галандскія званы XVII—XVIII стагоддзяў. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia