Гардзіслава Святаслаўна
Гардзіслава Святаслаўна, у манастве Еўдакія (пасля 1110 — канец XII ст.) — ігумення полацкая. Некаторыя аўтары называюць яе асветніцай. БіяграфіяАдзіная крыніца біяграфіі Гардзіславы -- "Жыціе" Еўфрасінні Полацкай, яе сястры. Дачка князя Святаслава Усяславіча, малодшая сястра Прадславы (у інацтве Еўфрасінні). Да 1129 года Еўфрасіння заснавала паблізу Полацка Спасаўскі манастыр і папрасіла бацьку прыслаць да яе сястру Гардзіславу для навучання грамаце. Паводле «Жыція», ігумення «рупліва вучыла яе ратаванню душы, а тая рупліва ўспрымала, нібы ўрадлівая ніва, памякчыўшы сэрца сваё і кажучы так: „Гасподзь Бог хай наставіць мяне на ратунак душы тваімі святымі малітвамі, панна“». Потым Еўфрасіння таемна пастрыгла сястру пад імем Еўдакіі ў сваім манастыры. Матывы Еўфрасінні і Еўдакіі не вядомы, магчыма, старэйшая сястра арыентавалася на вядомыя ёй якасці малодшай. Праз пэўны час Еўдакіі даручаны гаспадарчыя справы, якія шмат гадоў былі яе асноўным абавязкам. Калі Еўфрасіння вырашыла здзейсніць паломніцтва ў Іерусалім, то даручыла «уладарыць і ладзіць сястры сваёй Еўдакіі абодва манастыры», то-бок жаночы і мужчынскі. У літаратурыНа думку розных аўтараў, пасля сястры Еўдакія ўзяла на сябе вядзенне летапісу, а яе дарадчыкам быў тураўскі епіскап Кірыла, які пачаў перапіску яшчэ з Еўфрасінняй і працягваў яе з Еўдакіяй. Таксама на думку некаторых аўтараў Еўдакія пачала дамагацца кананізацыі Еўфрасінні. Аднак, усё гэта ні на чым не заснаваныя здагадкі літаратурнага характару. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia