Крыжаўзвіжанскі сабор (Полацк)
Крыжаўзвіжанскі сабор — праваслаўны храм у цэнтры комплексу Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку, злева перад Спаса-Праабражэнскай царквой. Гісторыя![]() Храм пабудаваны ў 1893—1897 гг. паводле праекта віцебскага губернскага архітэктара У. Ф. Коршыкава. Закладка храма здзейснена 23 мая 1893 года праасвяшчэнным Антанінам (Дзяржавіным), епіскапам Полацкім і Віцебскім. Архітэктура![]() Помнік манументальнай архітэктуры руска-візантыйскага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. Белакаменны, амаль цэнтрычны крыжовы ў плане храм завершаны 5 паўсферычнымі купаламі з пазалочанымі крыжамі. Цэнтральны шлемападобны купал на высокім 12-гранным светлавым барабане падтрыманы вуглавымі «апостальскімі» васьміграннымі вежамі з такімі ж купальнымі пакрыццямі. Тры ўваходы аформлены асобнымі прытворамі-рундукамі. Паўкруглая апсіда вырашана ў 2 ярусы, верхні з якіх завершаны конхавым купалам; па баках 2 нізкія рызніцы. На фоне «дашчатай» рустоўкі фасадаў вылучаюцца вузкія высокія арачныя аконныя праёмы, строеныя па цэнтры і здвоеныя па баках. У дэкаратыўнай аздобе фасадаў выкарыстаны закамары, арачныя ўваходныя парталы, паўкалонкі, круглыя медальёны. Па версе фасады акаймоўваюць прафіляваныя карнізы і зубчастыя фрызы. Гмах храма ўзняты на высокі філёнгавы цокаль, што надае будынку надзвычайную манументальнасць. ![]() Архітэктура інтэр'ера спрошчаная. Яго эстэтыка вырашана архітэктанічнымі сродкамі — унутраная прастора развіта ў сферычнае падкупалле, светлавы барабан якога падтрыманы праз парусы чатырма магутнымі крыжовымі ў сячэнні пілонамі; на магутнай арцы прытвора трымаецца галерэя хораў. Такімі ж аркамі адкрываюцца ў прастору сяродкрыжжа бакавыя прыдзелы і апсіда, якая асветлена круглым акном-люкарнай, вылучана драўляным 1-ярусным іканастасам спрошчанай мастацкай трактоўкі. Падлога выкладзена мармуровымі пліткамі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia