Брылеўскі сельсавет
Брыле́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Брылі. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года як Машанацкі сельсавет у складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Машанакі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Магілёўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 22 ліпеня 1960 года ў склад Мастоцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Макаўня, Макрусінка і Мацееўшчына)[1]. 9 снежня 1975 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Брылі, сельсавет перайменаваны ў Брылеўскі. 23 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кадзінскага (6 населеных пунктаў: Брылі, Зылі, Каменка, Канстанцінаўка, Качурына, Малееўка) і Мастоцкага (4 населеныя пункты: Зарудзееўка, Макаранцы, Машанакі і Мішкаўка) сельсаветаў[2]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 947 чалавек[3], з іх 93,3 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 1,5 % — украінцы[4]. СкладУ склад сельсавета ўваходзіла 10 населеных пунктаў (2009 г.):
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia